Троцкая харугва — (Харугва Троцкага ваяводства, ) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Троцкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.
Апісанне Харугва ўяўляла сабой двухбаковае прамавугольнае палотнішча з блакітнай кітайкі трыццаці пяці локцяў даўжынёй з дзвюма касіцамі. На пярэднім баку адлюстроўваўся герб Вялікага княства ЛітоўскагаGwagnin A. Z kroniki Sarmacyi europskiej (tr. by M. Paszkowski) . — Wydawn. Bibliteki Polskiej, 1860 — S. 170 на чырвонай барочнай тарчы. Вакол тарчы, прамавугольнікам надпіс залатымі літарамі лацінай («Жыгімонт III Божай ласкай кароль Польскі і вялікі князь Літоўскі»); у правай частцы палотнішча жоўтая 8-пялёсткавая залатая разетка, у яе цэнтры на сінім полі залатымі літарамі надпіс па-польску «Trocka»Шулаеў А. Л. Вексілалагічныя сістэмы паспалітага рушання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Выпуск 21, Часть 3 — Мінск: РІВШ, 2021 — С. 126—127.
У 1566 годзе велікакняжацкі герб на харугве размяшчаўся на белым геральдычным шчыце«Описанье поветовъ великого князства Литовского и врадниковъ въ нихъ». К Виленскому сейму 1565—1566 гг. по изданию Любавский М. К. Литовско-русский сейм. — М., 1900. — Приложение, с. 227..
Гісторыя Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, ваяводствы былі і ваеннымі акругаміЛевко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87. — ISBN 985-08-0602-8., якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля. 2-е издание, том 4, 1882..
Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву велікакняжацкага герба «Пагоні»Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание (geraldika.ru). У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцаміСпаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968..
Падобныя харугвы мелі ўсе паветы Троцкага ваяводства, толькі павятовыя харугвы былі з адной касіцайNiesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839. і меншага памеру.
Характэрнай рысай было выяўленне павятовага або ваяводскага герба разам з надпісам пра тэрытарыяльную належнасць харугвы Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku), — Białystok 2018 — ISBN 978-83-64103-30-8, pp. 690 — P. 496.
Па матывах харугвы і герба Троцкага ваяводства Арвідасам Кожнайлісам створаны сцяг Тракайскага раёна ЛітвыФлаг Тракайского районного самоуправления (flagiaf.ru).
У фондах Нацыянальнага музея Літвы захоўваецца фрагмент Троцкай харугвы — цэнтральная частка без касіц, часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоўTekstilė // Lietuvos nacionalinis muziejus . На думку беларускага даследчыка Андрэя Шулаева, гэтае палотнішча — харугва Троцкага паветаШулаеў А. Вексілалагічныя сістэмы паспалітага рушання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст. // Исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. статей. — Мінск: РІВШ, 2021. — С.122-130..
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Троцкае ваяводства Катэгорыя:Харугвы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага