Узброенае паўстанне ў Гранадзе — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Гранада.
Бунт пачалі байцы гранадскага гарнізона а пяці гадзін раніцы 20 ліпеня, адразу пасля поспехаў іншых змоўшчыкаў у Мелільі і Севільі, якія паўстанцы-нацыяналісты захапілі яшчэ 17—18 ліпеня. Камандуючы гарадскімі воінскімі часцямі Мігель Кампінс быў вымушаны перайсці на бок путчыстаў, у той час як тым хутка ўдалося ўсталяваць кантроль над цэнтрам Гранады. Грамадзянскі губернатар Сезар Торэс Марцінес, камандзір мясцовай грамадзянскай гвардыі, мэр і старшыня савета былі арыштаваны. Паўстанцам таксама атрымалася заняць аэрадром Арміла і іншыя стратэгічныя кропкі.
Рабочыя і тыя, хто заставаліся вернымі ўраду, замацаваліся ў раёне Альбайсін. Супраціўлянцы былі дрэнна ўзброены і дэзарганізаваны, таму паўстанцы пры падтрымцы артылерыі пасля некалькіх дзён баёў здолелі захапіць аплот рэспубліканцаў у Грэнадзе.
Падчас гэтых падзей нацыяналісты разгарнулі рэпрэсіі супраць рэспубліканцаў. Многіх палонных забівалі. Дакладны лік ахвяраў палітычнага гвалту ў Грэнадзе невядомы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Гранады Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Ліпень 1936 года Катэгорыя:1936 год у Іспаніі Катэгорыя:Паўстанні ў Іспаніі