Хаім Аронавіч Чэрчас (, в. Градзянка, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1967), прафесар (1969).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939).
Займаўся выкладчыцкая дзейнасць (1942—1946), працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР (з 1947), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1959), Беларускім політэхнічным інстытуце (1967—1990).
Навуковыя інтарэсы: хімія прыродных злучэнняў і рэдказямельных металаў; спосабы вылучэння і ідэнтыфікацыі смаляных кіслот і інш. тэрпеноідаў з бальзамаў мясцовых хвойных парод; метады атрымання цэравых солей аліфатычных кіслот, сілікатаў рэдказямельных металаў..
Бібліяграфія Изучение химического состава смесей смоляных кислот, выделенных из бальзамов отечественных хвойных : автореферат диссертации … доктора химических наук / Х. А. Черчес. ― Минск, 1965.
Літаратура Чэрчас Хаім Аронавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 264. Чэрчас Хаім Аронавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 334. Черчес Хаим Аронович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 421.