Валерый Аляксандравіч Чучко (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994)Чучко, Валерий Александрович (доктор медицинских наук; род. 1939) .
Біяграфія
У 1962 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1964—1974 гг. — Асістэнт кафедры судовай медыцыны Гродзенскага медыцынскага інстытутаЧучко Валерий Александрович . Судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы (1974—1978). Адначасова ў 1975—1978 гг. — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР.
Асістэнт (1985—1991), дацэнт (1991—1994), прафесар (з 1994 г.) кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута.
З 2002 г. па 2004 г. кіраваў кафедрай судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Са студзеня 2010 г. зноў кіруе кафедрай судовай медыцыны.
Навуковая дзейнасць
Галіна навуковых інтарэсаў: функцыянальныя і марфалагічныя змены пры аспірацыі харчовых мас, асаблівасці траўматызму пры падзенні з вышыні.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.