Акруга Камберленд () — акруга на паўднёвым захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала чалавек. Акруга з’яўляецца эканамічным і прамысловым цэнтрам Мэна з найбуйнейшым горадам штата Портлендам і яго портам.
Акруга Камберленд была створана ў 1760 годзе з часткі акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй і названа ў гонар Уільяма, герцага Камберленда, сына караля Георга II.
Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Портленд. У горадзе знаходзіцца рэзідэнцыя Універсітэта Паўднёвага Мэна, заснаванага ў 1878 годзе.
Геаграфія Плошча акругі складае км², з іх км² (67 %) — суша, а 990 км² (33 %) — вада. У асноўным складаецца з прыбярэжнай вобласці, якая выходзіць на заліў Каска Атлантычнага акіяна на паўднёвым усходзе і ўключае ў сябе мноства астравоў. На паўночным захадзе мясцовасць пагорыстая.
У акрузе Камберленд знаходзіцца самы глыбокі і другі па велічыні вадаём у штаце возера Себага, якое забяспечвае чыстай вадой большую частку акругі. Галоўныя водныя артэрыі — рэкі Фор, Прэзумпскот і Роял. Шлюз Сонга, пабудаваны ў 1830 годзе і адноўлены ў 1911 годзе, злучае возера Себага з возерам Лонг на паўночным захадзе.
Асноўныя гарады: Портленд, Саўт-Портленд, Уэстбрук.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Камберленд жылі чалавек. Гэта самая населеная акруга штата Мэн. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 41,8 гадоў. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 62,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 18,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў $, на хатнюю гаспадарку — у $. 7,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 52.2% маюць вышэйшую адукацыю.
Галерэя
Катэгорыя:Акругі Мэна