Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан (; ) — адзін з афіцыйных знакаў (разам з гербам і гімнам) Рэспублікі Каракалпакстан — суверэннай рэспублікі ў складзе Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 14 снежня 1992 года, калі быў прыняты закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Каракалпакстан». Сцяг распрацаваны па эскізе вядомага савецкага, каракалпакскага і ўзбекістанскага мастака — Жалыбая Ізентаева.
Апісанне сцяга Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос блакітнага, залацістага (або жоўтага) і зялёнага колераў. Залацістую рысу аддзяляюць аблямоўкі белага і чырвонага колераў.
Даўжыня сцяга — 250 см, шырыня — 125 см. Шырыні блакітнай і зялёнай палос роўныя паміж сабой і складаюць 42 см. Шырыня паласы залацістага колеру, размешчанай у сярэдзіне сцяга — 34 см. Шырыня белых аблямовак — 1 см, а чырвоных — 2,5 см.
На верхняй блакітнай паласе намаляваныя белы паўмесяц (выпуклым бокам да дрэўка сцяга), і справа ад яго пяць пяціканцовых зорак белага колеру. Паўмесяц утвораны перасячэннем двух акружнасцяў, дыяметры якіх роўныя 22 і 19 см. Цэнтры гэтых акружнасцяў ляжаць на прамой, якая падзяляе блакітную паласу на дзве роўныя часткі. Адлегласць паміж цэнтрамі гэтых акружнасцяў — 4 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да паўмесяца — 20 см. Зоркі ўпісваюцца ў прастакутнік памерам 30 см на 15 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да прамавугольніка — 42 см. Зоркі размешчаны ў два радкі наступным чынам: верхні радок складаецца з двух, ніжні — з трох зорак; кожная зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 10 см. Ніжняя кропка паўмесяца і вяршыні прамянёў ніжняга шэрагу зорак датыкаюцца гарызантальнай прамой, размешчанай на адлегласці 10 см ад верхняй белай палоскі.
Колеры СістэмаБлакітныБелыЧырвоныЖоўтыЗялёныCMYK100-21-0-270-0-0-00-85-89-140-22-85-383-0-64-38RGB0-143-184255-255-255219-32-23247-190-3626-157-55HEX#008FB8#FFFFFF#DB2017#F7BE24#1A9D37
Выкарыстанне Дзяржаўны сцяг усталёўваецца на даху будынка Жакоргу Кенгеса, дзяржаўных будынкаў Рэспублікі Каракалпакстан. Таксама сцяг Рэспублікі Каракалпастана падымаецца на розных спаборніцтвах унутры Узбекістана, уваходжанні на п'едэстал спартсменаў з Каракалпакстана, прызёраў спаборніцтваў.
Гістарычныя сцягі на тэрыторыі цяперашняга Каракалпакстана
Хівінскае ханства (Дзяржава Харэзм)
Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка (Харэзмская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)
Кыргызская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)
Узбекская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Каракалпак (спачатку ў складзе РСФСР, затым у складзе Узбекскай ССР)
Заўвагі і крыніцы
Спасылкі і крыніцы
Гл. таксама
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Узбекістан
Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён Катэгорыя:Узбекістан Катэгорыя:Сцягі 1992 года