Уладзіслаў Ахмедавіч Ібрагімаў (нар. , Кіеў, Украіна — ) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1983).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1968; аспірантура, 1971).
Працаваў у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу (1971—1979), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1979, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Інжынерная матэматыка», з 1981 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і матэматычныя метады нелінейнай механікі разбурэння; краявыя задачы фізічна і геаметрычна нелінейнай пругкасці і пластычнасці.
Бібліяграфія Некоторые задачи о распространении трещин в упругопластических средах : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Ибрагимов Владислав Ахмедович. — Москва, 1978.
Літаратура
Ибрагимов Владислав Ахмедович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 16—17.
Катэгорыя:Выкладчыкі Івана-Франкоўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта нафты і газу Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі Украіны