Інэс Ланжэўяль (фр.: Inès Longevial; 20 лістапада 1990Дні нараджэння знакамітых людзей. Інэс Ланжэўяль, АжэнKonbini. Пагружэнне ў тонкі свет мастачкі Інэс Ланжэўяль, Францыя) — французская мастачка.

Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў паўднёва-заходняй Францыі ў горадзе Ажэн. Заахвочаная сваёй маці, Інэс напісала першыя карціны ва ўзросце 8 гадоўThe socialite family. Інэс Ланжэўяль, на мяжы. «Акрамя кароткага перыяду, калі я вагалася паміж касманаўтам і стылістам, я заўсёды жадала маляваць», — кажа яна. Яна атрымала ступень бакалаўра ST2A (Навукі і тэхналогіі дызайну і прыкладнога мастацтва) і DSAA ў Тулузе.

На афіцыйным сайце Інэс яе творчасць характарызуецца наступным чынам: «Працуе з малюнкам і жывапісам у рэзанансе з уражаннямі, пачуццямі, адчуваннямі, з якіх яна здабывае сваю палітру. Яна набліжаецца да сваіх успамінаў у колеры і надае форму шчырым і паглынутым тварам, якія нясуць у сабе настальгію па часах года, заходах, адценнях святла ды ласках».

Сцвярджае, што яе карціны натхнёныя мастакамі Пабла Пікаса і Педра АльмадоварамLa Parisienne. Навіны. Інэс Ланжэўяль: фарбы і сонца.

У 23 гады Інэс пераехала ў Парыж, дзе зразумела, наколькі яе натхняе сельская мясцовасць і якой невычэрпнай крыніцай з’яўляецца ў творчасці мастачкі.

У лістападзе 2013 года стварыла свой акаўнт у Instagram, каб дзяліцца сваімі працамі. У 2022 годзе ў яго больш за 340 000 падпісчыкаўBeauxArts. Інэс Ланжэўяль: карціна ад усёй душы.

У сакавіку 2018 года трапіла на вокладку часопіса JuxtapozЧасопіс Juxtapoz. Інэс Ланжэўяль: жыццё ў балансе. У тым жа годзе яна была абраная для распрацоўкі новай абмежаванай серыі бутэлькі Evian and Badoit з агенцтвам BETCCB News. Evian і Badoit у абмежаваным выданні .

У 2020 годзе выступала супраць паліцэйскага гвалту, удзельнічаючы ў зборы ахвяраванняў для Адамы ТраорэValeurs. Камітэт Траорэ змяняе параметры свайго анлайн-рахунку пасля нашых адкрыццяў.

У чэрвені 2021 года выстаўлялася на Christie's Paris у рамках выставы Women in art («Жанчыны ў мастацтве»)Christie's. Жанчыны ў мастацтве. З XVI па XXI стагодзе.

Выставы

2022 «World on Paper» («Свет на паперы»), Ketabi Bourdet, Парыж «Tomorrow is your lucky day» («Заўтра ваш шчаслівы дзень»), French Institute Alliance Française, Нью-Ёрк «Oat Milk Tears» («Слёзы з аўсянага малака»), Journal Gallery, Нью-ЁркArtFacts. Сольная выстава Інэс Ланжэўяль «L'Heure Magique» («Чароўны час»), Musée des Beaux-Arts d'Agen, АжэнLe Petit Bleu. Ажэн: маляўнічае адкрыццё для Інэс Ланжэўяль

2021 «Chaotic Energy» («Хаатычная энергія»), Christie's, ПарыжArtdaily. Christie's France аб’яўляе распрадажу, прысвечаную жанчынам-мастачкам «Before the sun sinks low» («Да таго, як апусціцца сонца»), Ketabi Bourdet, ПанцінArts Hebdo Médias. Інэс Ланжэўяль. Да таго, як апусціцца сонца «Salon de Peinture» («Салон жывапісу»), Almine Rech, Нью-ЁркAlmine Rech. Салон жывапісу «Artistes à la Une» («Мастакі ў цэнтры ўвагі»), La Monnaie de Paris, ПарыжMadame Figaro. Жан-Мішэль Атаніэль, Інэс Ланжэўяль, Ваніль Клерк… Адкрыццё выставы «Разам з Мадам Фігаро»

2020 «I Miss You» («Я сумую па табе»), Chandran Gallery, Сан-Францыска

2019 «Œuvres Récentes» («Апошнія працы»), Galerie des Tournelles, ПарыжMagazine Décoration. Інэс Ланжэўяль, выстава, якую можна ўбачыць у гэты ўікэндMarie Claire. Інэс Ланжэўяль, мастачка-ф’южнMilk Decoration. Выстава: Інэс Ланжэўяль

2018 «Je suis une couleur» («Я — колер»), Chandran Gallery, Сан-Францыска

2017 «Sous le soleil» («Пад сонцам»), HVW8 Gallery, Лос-АнджэлесLes Inrockuptibles. На здымках: сонечныя карціны Інэс Ланжэўяль

Катэгорыя:Мастакі Францыі