Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі () — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Дзмітрыя Васілевіча. У час бітвы на Вядрошы 1500 года бацька трапіў у маскоўскі палон.

Быў адзіным прадаўжальнікам роду Друцкіх-Горскіх. Ад маёнтка Бурнеўка пад Друцкам называўся князем Бурнеўскім. Валодаў таксама маёнткам Арава.

Быў жанаты з далёкай сваячкай князёўнай Ганнай Андрэеўнай Друцкай-Прыхабскай. Меў сыноў Абрама і Рыгора, якія сталі заснавальнікамі асобных галін Друцкіх-Горскіх.

Крыніцы

Літаратура

Фёдар Дзмітрыевіч