Мялецій Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Івана Алехнавіча.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, яго архімандрыт з 1572 года. У 1592 годзе дамогся для манастыра ў канстанцінопальскага патрыярха стаўрапігіі (прамога яму падпарадкавання). Пры падтрымцы караля Стафана Баторыя ў 1580 годзе абраны епіскапам уладзіміра-берасцейскім. У 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасця ўтварыць брацтва пры царкве Св. Мікалая і адчыніць школу на ўзор львоўскай брацкай школы. Да праекта царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна.
Літаратура
Мялецій Катэгорыя:Архімандрыты Кіева-Пячэрскай лаўры Катэгорыя:Уладзімірскія і берасцейскія праваслаўныя епіскапы