Рыгор Сямёнавіч з князёў Друцкіх (да 1408 — ?) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Біяграфія Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Згаданы разам з бацькам у 1422 годзе.
Сям’я Меў сына Васіля, жанатага з дачкой валынскага баярына Алізара Шылавіча з роду Кірдзеяў. Сястра Алізара Федка, удава пана Юршы, у 1488 годзе з дазволу вялікага князя завяшчала маёнтак Любчу на Валыні сынам Васіля — Багдану і Раману, ад апошняга пайшоў род Друцкіх-Любецкіх.
Літаратура
Рыгор