Girls' Generation-Oh!GG () — другі суб’юніт паўднёвакарэйскага дзявочага гурта Girls' Generation, сфармаваны SM Entertainment у 2018 годзе. У склад уваходзяць пяць удзельніц Girls' Generation, якія засталіся ў кампаніі пасля заканчэння кантракту: Тэён, Сані, Хёён, Юры і Юна. Саб-юніт дэбютаваў у верасні 2018 года з песняй «Lil’ Touch».
Гісторыя 9 кастрычніка 2017 года ўдзельніцы Girls' Generation Сохён, Тыфані і Суён вырашылі пакінуць SM Entertainment, фактычна спыніўшы дзейнасць гурта. Пазней лэйбл абвясціў, што гурт не быў расфармаваны, і плануецца абмяркаванне будучай дзейнасці Girls' Generation разам з трыма ўдзельніцамі, пакінуўшымі кампанію.
2 жніўня 2018 года SM Entertainment аб'явіла, што ў хуткім часе ў Girls' Generation будзе створаны новы саб-юніт. 27 жніўня кампанія абвясціла, што фармаванне будзе называцца Girls' Generation-Oh!GG і ў яго склад уваходзяць пяць удзельніц, якія нанова падпісалі кантракт з лэйблам: Тэён, Сані, Хёён, Юры і Юна. Гурт дэбютаваў 5 верасня з сінгл-альбомам Lil’ Touch. Альбом складаецца з двух трэкаў: загалоўнага сінгла «Lil’ Touch» і песні «Fermata», а таксама іх інструментальных версій.
9 снежня 2021 года кампанія пацвердзіла, што Oh!GG запішуць песню для зімовага альбому SM Town 2021 Winter SM Town: SMCU Express, а таксама возьмуць удзел у анлайн-канцэрце ў 2022 годзе. 21 снежня было абвешчана, што гурт гатуецца да рэлізу песні «Melody», якая стане часткай зімовага альбому.
Удзельніцы
Тэён (태연) Сані (써니) Хёён (효연) Юры (유리) Юна (윤아)
Дыскаграфія
Сінгл-альбомы +Спіс сінгл-альбомаў з указаннем выбраных дэталяў, пазіцый у чартах і лічбаў продажаўНазваДэталіНайвышэйшыя пазіцыіў чартахПродажKORPeak chart positions on Gaon Album Chart: Lil’ Touch () Рэліз: 5 верасня 2018 Лэйбл: SM Entertainment, Dreamus Фармат: камплект Kihno, лічбавы, струменевы3 KOR: 43,732 (Kihno)
Сінглы +Спіс сінглаў з указаннем года выпуску, выбраных пазіцый у чартах і назвы альбомаНазваГодНайвышэйшыя пазіцыіў чартахАльбомKORJPNHotPeak chart positions on Billboard Japan Hot 100: NZHotPeak chart positions on NZ Hot Singles Chart: USWorldPeak chart positions on Billboards World Digital Song Sales:
GaonPeak chart positions on Gaon Digital Chart: HotPeak chart positions on Billboards K-pop Hot 100: «Lil’ Touch» ()20187433393Lil' Touch"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў гэтым рэгіёне
Іншыя песні ў чартах +Спіс іншых песень у чартах з указаннем года выпуску, выбраных пазіцый у чартах і назвы альбомаНазваГодНайвышэйшыя пазіцыіў чартахАльбомKORGaon«Fermata» ()2018—Lil' Touch«Melody»2021—2021 Winter SM Town: SMCU Express"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў гэтым рэгіёне
Відэаграфія
Музычныя відэа ГодНазваПрадзюсар(ы)Зн.2018«Lil’ Touch» ()Vikings League
Фільмаграфія
Тэлевізійныя шоу ГодНазваТэлеканалЗн.2018Girls For RestJTBCNaver TVV Live
Канцэрты
Удзел у канцэртах
SMTOWN Live: "SMCU Express @ Kwangya" (2022)
Узнагароды і намінацыі
+Назва цырымоніі ўзнагароджання, год уручэння, намінацыя, намінант прэміі і вынік намінацыіПрэміяГодНамінацыяНамінаваная работа/ намінантВынікЗн.Mnet Asian Music Awards2018Найлепшы юнітGirls' Generation-Oh!GG Песня году«Lil’ Touch» Seoul Music Awards2019Прэмія «Бонсан»Girls' Generation-Oh!GG Прэмія папулярнасці Халю Узнагарода за папулярнасць Soribada Best K-Music AwardsУзнагарода за папулярнасць
Заўвагі
Зноскі
Катэгорыя:K-pop гурты