760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага (760-ы партызанскі атрад імя М. Беразоўскага) — пачала стварацца як 760-ы атрад у лютым 1942 года, з красавіка 1942 у Клічаўскім аператыўным цэнтры, з лістапада 1942 у 5-й Клічаўскай партызанскай брыгадзе, з мая 1943 у 6-й Магілёўскай брыгадзе, з ліпеня — асобны атрад Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы. У снежні 1942 года нададзена імя М. БеразоўскагаМ. Беразоўскі — адзін з арганізатараў атрада, загінуў у баі. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Магілёўскага і Крупскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (487 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з верасня 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.
Камандаванне Камандзіры Г. М. Колбнеў (загінуў); Р. І. Перасценка.
Камісар В. М. Міхайлаў.
Начальнікі штаба І. Я. Лантухоў (загінў); М. А. Баранаў; К. І. Ражаў.
Гісторыя Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгунках Барысаў — Орша, Орша — Магілёў, Магілёў — Асіповічы і на шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў у гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Дручаны (красавік 1943), гарадскім пасёлку Бялынічы (верасень 1943). Вялі баі з карнікамі, абарончыя баі. 20 чэрвеня 1944 года ўдзельнічалі ў захопе чыгуначнага ўчастка Шклоў — Латва, падарвалі 846 рэек.
Гл. таксама Бялыніцкія аперацыі
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе