«Geometry Dash» — камп’ютарная гульня ў жанры 2D-платформера, выпушчаная першапачаткова для мабільных прылад на iOS або Android, пазней і для настольных камп’ютараў. Стваральнік гульні — шведскі распрацоўшчык Роберт Тапала, які выступае пад псеўданімам RobTop. Гульнявы працэс уключае ў сябе праходжанне ўзроўняў з шматлікімі перашкодамі ў рытм з музыкай. Акрамя ўжо пабудаваных узроўняў, гульцы могуць ствараць свае і выкладваць іх для праходжання іншымі гульцамі. Колькасць анлайн узроўняў налічвае больш за 80 мільёнаў. Вакол гульні склалася актыўная супольнасць фанатаў.
Спасылкі Афіцыйны сайт распрацоўшчыка
Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Швецыі Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Платформеры Катэгорыя:Відэагульні 2013 года Катэгорыя:Steam-гульні Катэгорыя:Гульні для Android Катэгорыя:Гульні для Windows Phone