Атака на Дэлятын ў 2022 годзе — ракетны ўдар па падземным складзе зброі ў Дэлятыне Надвірнянскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці. Першае заяўленае ўжыванне Расіяй Х-47М2 «» падчас расійска-ўкраінскай вайны.
Гісторыя 19 сакавіка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла, што расійскія вайскоўцы ўжылі гіпергукавыя ракеты комплексу «» для знішчэння падземнага сховішча ў Дэлятыне. Прэс-сакратар камандавання ВПС УСУ Юрый Ігнат пацвердзіў ракетны ўдар па Дэлятыну. Мінабароны Украіны пацвердзіла атаку на склады, але не змагло вызначыць пэўны тып зброі, якой яна была здзейснена. Акрамя таго, па звестках міністэрства: «На жаль, Украіна стала палігонам для выпрабаванняў арсенала ракетнага ўзбраення Расіі. Яны выкарыстоўваюць аператыўна-тактычныя комплексы „Іскандэр“, крылатыя ракеты „“ і іншыя: , , Х- 555».
Афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі CNN, што Расія запусціла магутныя гіпергукавыя ракеты па Украіне, што стала першым вядомым ужываннем такіх ракет у баявых дзеяннях. Расія заявіла, што ў пятніцу прымяніла гіпергукавыя ракеты для знішчэння склада боепрыпасаў у Дэлятыне. Запускі, імаверна, былі прызначаны для праверкі зброі і адпраўкі паведамлення Захаду пра расійскія магчымасці.
Расійскае відэа Расія апублікавала відэазапіс ракетнага ўдару па зброевым складзе ў Дэлятыне, населеным пункце на паўднёвым захадзе Украіны, усяго за 100 кіламетраў ад мяжы з Румыніяй. Увечары 19 сакавіка The War Zone атрымала спадарожнікавыя здымкі амерыканскай кампаніі , якія пацвярджаюць, што на відэа Мінабароны Расіі бачны ўдар не па буйным складзе на захадзе Украіны, а па ферме або вялікім куратніку на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласці. Здымкі зроблены 12 сакавіка 2022 года, за тыдзень да публікацыі відэа і распаўсюджвання інфармацыі пра выкарыстанне «». Да таго часу ферма ўжо была часткова разбурана.
Гл. таксама
Ракетны ўдар па авіябазе Мілерава (2022) Ракетны ўдар па тэрыторыі Польшчы (2022)
Зноскі Д Катэгорыя:Падзеі 18 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Гісторыя Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Дэлятын