Анатоль Іванавіч Смірноў (, в. Сцяпурына, Лухскі раён, Іванаўская вобласць, Расія — ) — вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1976).

Біяграфія Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (1946).

Працаваў у Ленінградскай ваенна-паветранай інжынернай акадэміі (1951—1962); в/ч № 25840 (1962—1974); Маскоўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя В. У. Куйбышава (1974—1980; з 1975 — загадчык кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання); Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1980—1986, загадчык кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя эфектыўнасці і надзейнасці складаных сістэм; даследаванне аперацый і сістэмнага аналізу, мадэлявання і метадалогіі аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Літаратура

Смирнов Анатолий Иванович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 373—375.