Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў (, в. Жывёлагадоўчы Саўгас, Горкаўскі раён, Омская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі перадачы інфармацыі, перашкодаўстойлівага кадзіравання інфармацыі і лічбавай апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985)
Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1960), Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя В. І. Ульянава (Леніна) (аспірантура).
Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (1962—1964), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1968—1990; кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка сігналаў; матэматычныя асновы кадзіравання і дэкадзіравання пры захоўванні і перадачы інфармацыі; ахова інфармацыі. Заснавальнік навуковай школы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і перашкодаўстойлівым кадзіраванні.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, прэміі Савета Міністраў СССР і інш.
Бібліяграфія Поиск и декодирование сложных дискретных сигналов / В. В. Лосев, Е. Б. Бродская, В. И. Коржик. — Москва, 1988. Микропроцессорные устройства обработки информации. Алгоритмы цифровой обработки : учебное пособие для радиотехнических специальностей вузов / В. В. Лосев. — Минск, 1990.
Літаратура Лосев Владислав Валентинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 185—187.