Акруга Сомерсет () — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Скоўгэган. Акруга была заснавана 1 сакавіка 1809 года і названа ў гонар графства Англіі Сомерсет.
Геаграфія Плошча акругі складае км², з іх км² (97,3 %) — суша, а 440 км² (4,1 %) — вада. Гэта горны рэгіён, які мяжуе на паўночным захадзе з канадскім Квебекам. Галоўнымі вадаёмамі з’яўляюцца азёры Флагстаф, Себумук і Брасуа, а таксама рэкі Муз і Кенэбек. Нацыянальны маршрут Апалачаў праходзіць праз акругу паміж запаведнікам Бігелаў на захадзе і гарой Балд (Лысай гарой) на ўсходзе..
Суседнія акругі
Арустук — поўнач Пенабскот — усход Піскатакуіс — усход Уалдо — паўднёвы ўсход Кенэбек — поўдзень Франклін — паўднёвы захад Квебек, Канада — захад
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Сомерсет жылі чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,9 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,0 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 59,5 % — ад 18 да 65 гадоў і 21,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 93,5 %, афраамерыканцы — 0,5 %, карэнныя амерыканцы — 0,5 % і азіяты — 0,5 %. 1,3 % насельніцтва — лацінаамерыканцы.
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў $, на хатнюю гаспадарку — у $. 19,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 17,9 % маюць вышэйшую адукацыю. 62,5 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,4 % — самазанятыя работнікі, 11,2 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 13,7 % — дзяржаўныя служачыя, 9,2 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы.
Галерэя
Катэгорыя:Акругі Мэна