TOGG (Türkiye'nin Otomobili Girişim Grubu A.Ş.) — турэцкая кампанія, якая займаецца вытворчасцю электрамабіляў. Заснавана ў 2018 годзе. Базуецца ў Гебзе.

Гісторыя У 2011 годзе прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ініцыяваў стварэнне новага нацыянальнага брэнда легкавых аўтамабіляў. У лістападзе 2017 года было абвешчана пра запуск брэнда TOGG. Быў утвораны кансорцыум, у які ўвайшлі Anadolu Group, BMC, Kök Group, Turkcell, Zorlu Holding і Саюз гандлёвых палат і таварных біржаў Турцыі (TOBB).

27 снежня 2019 года ў штаб-кватэры кампаніі ў Гебзе адбылася афіцыйная прэзентацыя першых двух аўтамабіляў маркі. Быў прадэманстраваны дызайн электрычных кампактнага пазадарожніка і кампактнага седана, распрацаваных італьянскай студыяй Pininfarina.

Будаўніцтва вытворчых аб’ектаў пачалося ў сярэдзіне 2020 года. Завод размешчаны на плошчы 1,2 млн у раёне Гемлік у Бурсе. Як партнёр па пастаўцы літый-іонных акумулятараў абрана кампанія .

У чэрвені 2021 года аплачаны капітал кампаніі быў павялічаны са 150 млн. да 996,7 млн. турэцкіх лір. Kök не ўдзельнічала ў павелічэнні капіталу і пакінула праект. Яе доля акцый была размеркавана між іншымі ўдзельнікамі кансорцыума.

29 кастрычніка 2022 года адбылася цырымонія запуску вытворчасці, прымеркаваная да 99-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі.

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Турцыі