Юрый Юр’евіч (Георгій ГеоргіевічАркуш метричної книги Різдво-Богородицької церкви містечка Журавки за 1895 рік з записом про народження сина Георгія у професора Варшавського університету Георгія Феодосійовича Вороного) Вараны (1895, Жураўка  — 1961, Кіеў) — украінскі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Здзейсніў першую ў свеце аперацыю па перасадцы ўнутранага органа жывому чалавеку. 3 красавіка 1933 года перасадзіў нырку рэцыпіенту ад загінулага чалавека.

Біяграфія Нарадзіліся ў 1895 годзе ў вёсцы Жураўцы Палтаўскай губерні (сёння Варвінскага раёна Чарнігаўскай вобласці) у сям’і ўкраінскага вучонага, прафесара матэматыкі Варшаўскага ўніверсітэта .

У 1913 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве, але перапыніў вучобу, бо ў гады Першай сусветнай вайны як студэнт-медык працаваў у перавязачным атрадзе Чырвонага Крыжа.

Будучы студэнтам добраахвотна ўступіў у перавязачны атрад войскаў Цэнтральнай Рады. 16 студзеня 1918 года Юрый Вараны ўдзельнічаў у баі пад Крутамі. Яго жонка была членам Цэнтральнага савета ад жанчынИ. Е. Король, И. И. Полюх, С. Ю. Волченко. Страницы жизни Ю. Ю. Вороного (правда и вымысел) // Офіційний сайт Херсонської обласної клінічної лікарні.

У 1921 годзе скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут і стаў аспірантам кафедры хірургіі. Пасля заканчэння аспірантуры яго прызначылі асістэнтам Харкаўскага медыцынскага інстытута, дзе працаваў у 1926—1931 гадах пад кіраўніцтвам .

У 1931—1934 гадах працаваў галоўным урачом бальніцы ў Херсоне, дырэктарам і прафесарам хірургіі Херсонскага вытворчага медыцынскага інстытута, а затым — старшым навуковым супрацоўнікам Усеўкраінскага інстытута неадкладнай хірургіі і пералівання крыві.

У 1936—1941 гадах загадваў кафедрай хірургіі Харкаўскага стаматалагічнага інстытута.

Падчас нямецка-савецкай вайны апынуўся на тэрыторыі, акупаванай немцамі, і быў дэпартаваны за мяжу.

Пасля вяртання на радзіму натыкнуўся на забарону займацца выкладаннем хірургіі ў Харкаве, таму пераехаў у Жытомір, дзе на працягу 1944—1950 гадоў працаваў урачом-уролагам гарадской і абласной бальніц.

З 1950 года жыў у Кіеве, у 1950—1953 гадах кіраваў аддзяленнем эксперыментальнай хірургіі , а ў 1953—1960 гадах такім жа аддзяленнем Кіеўскага інстытута гематалогіі і пералівання крыві. У 1953 годзе ўзначаліў Кіеўскі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві і неадкладнай хірургіі.

Памёр у 1961 годзе. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Муж і жонка мелі двух дзяцей: сына 1918 года нараджэння і дачку 1926 года нараджэння.

Першая ў свеце аперацыя па перасадцы ныркі У 1930 годзе Вараны ў Харкаве упершыню перасадзіў нырку сабаку, злучыўшы сасуды шыі і донарскай ныркі.

3 красавіка 1933 года, працуючы галоўным урачом у Херсоне, упершыню ў свеце выканаў клінічную перасадку трупнай ныркі ў бальніцы Харкава, калі праходзіў там стажыроўку. Справаздача аб гэтай аперацыі была апублікаваная ў італьянскім часопісе «Minerva Chirurgica»80 лет назад, 3 апреля 1933 года, украинский хирург Юрий Вороной провел первую в мире операцию по пересадке почки // Факты. № 56 (3795). 29 марта 2013. с. 31., у якім адзначалася, што нырка ўключылася ў кровазварот і пачала самастойна функцыянаваць. Гэтая перасадка ныркі была першай у гісторыі спробай перасадкі любога цэлага органа чалавеку., хоць першая рэцыпіентка пражыла з новым органам толькі 48 гадзін. Аб выніках даследавання таксама было паведамленне ў іспанскім часопісе «El Siglo Medico» (1936)The first publication of the first human kidney transplantation in Spanish journal El Siglo Medico (title page, 1936).

Літаратура

«Агапіт», український історико-медичний журнал Surgeon Yurii Voronoy (1895—1961) — a pioneer in the history of clinical transplantation: in Memoriam at the 75th Anniversary of the First Human Kidney Transplantation by Edouard Matevossian, Hans Kern, Norbert Huser, Dietrich Doll and oth. (Department of Surgery, Klinikum Rechts der Isar, Technische Universität of Munich, Germany) // Transplant International — ISSN 0934-0874. European Society for Organ Transplantation — 2009. — c. 1132—1139 History of nephrology: Ukrainian aspects / by Dmytro Khadzhynov and Harm Peters Кляп С. І. Ю. Ю. Вороний і його роль в становленні трансплантації нирок Благодійний фонд імені Георгія Вороного Юрій Юрійович Вороний — Піонер клінічної трансплантології Верстюк В., Осташко Т. Діячі Української Центральної Ради. — HAH України, К.: 1998, с. 206—209. Пиріг Л. А., Перцева Ж. М. Юрій Юрійович Вороний / Енциклопедія сучасної України, Т.4, 2005. Хірург Вороний, який вперше пересадив нирку людині: українізатор і учасник бою під Крутами  bbc.com/ukrainian Voronoy Y. Sobre el bloqueo del aparato reticulo-endothelial del hombre en algunas formas de intoxicacion por el sublimado y sobre la transplantacion del rinon cadaverico como metodo de tratamiento de la anuria consecutive a aquella intoxicacion. El Siglo Med 1936; 97: 296 Stefoni S., Campieri C., Donati G., Orlandi V. The history of clinical renal transplant. — J Nephrol 2004, #17, pp. 475—478 D.N.H.Hamilton and W.A.Reid, «Yu.Yu.Voronoy and the First Human Kidney Allograft» Surgery, Gynecology & Obstetrics 159, no. 3 [September 1984]: 289-94 Tatyana I. Ulyankina, «Origin and Development of Immunology in Russia», Cellular Immunology 126, no. 1 (March 1990): 227-32 David Hamilton. A History of Organ Transplantation: Ancient Legends to Modern Practice. University of Pittsburgh Pre, 2012—576 Voronoy YY (1896—1961)researchgate.net

Катэгорыя:Трансплантолагі Катэгорыя:Хірургі Украіны Катэгорыя:Медыкі Украіны