Аляксандр Яфімавіч Ляўсенка (, Нальчык, Кабардзіна-Балкарыя, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1988).
Біяграфія Скончыў Таганрогскі радыётэхнічны інстытут (1963; аспірантура, 1969).
Працаваў на Азоўскім заводзе п/я № 1 (г. Азоў, Растоўская вобласць; 1963—1966), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1971, прафесар кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій, у 1985—1995 — загадчык кафедры, 1980—1982 — дэкан факультэта вылічальнай тэхнікі).
Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі тэхнічнай дыягностыкі аб’ектаў складанай структуры; аўтаматызаваныя сістэмы кантролю і кіравання выпрабаваннямі.
Бібліяграфія Основы построения программно-управляемых устройств для автоматизированных систем стендовых испытаний изделий новой техники : диссертация … доктора технических наук в форме научного доклада : 05.13.05 / Леусенко Александр Ефимович. — Киев, 1987. Исследование и разработка принципов построения универсального генератора случайных чисел (УГСЧ) : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.255 / Леусенко А. Е. — Ленинград, 1970.
Літаратура Ляўсенка Аляксандр Яфімавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 434. Леусенко Александр Ефимович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 313—315. Леусенко Александр Ефимович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 93—94.
Катэгорыя:Дэканы факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР