Паўночная вобласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе РСФСР з 5 снежня 1936 года па 23 верасня 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Архангельск.

Гісторыя Утворана паводле артыкула 22 Канстытуцыі СССР прынятай VIII надзвычайным з’ездам Саветаў СССР 5 снежня 1936 года, на тэрыторыі скасаванага Паўночнага края, разам з Комі АССР.

Адміністрацыйна вобласць была падзелена на 54 раёны, у тым ліку тры раёны Ненецкай нацыянальнай акругі — Канінска-Ціманскі раён, Ненецкі раён, Ніжне-Пячорскі раён.

23 верасня 1937 года пастановай ЦВК СССР «Аб падзеле Паўночнай вобласці на Валагодскую і Архангельскую вобласці» вобласць была скасавана. 15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Валагодскай і Архангельскай абласцейЗакон СССР ад 15.01.1938 аб змяненні і дапаўненні арт.арт. 22, 23, 26, 28, 29, 49, 77, 70, 78 і 83 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) СССР.

У складзе ўтваранай Валагодскай вобласці былі вылучаны горад Волагда і 23 раёны: Чобсарскі, Гразавецкі, Кубіна-Азёрскі, Сокальскі раён, Біракоўскі, Тоцемскі, Сямжанскі, Верхаважскі, Тарнагскі, Усць-Кубінскі, Вяліка-Усцюгскі, Междурэчанскі, Нюксенскі, Расляцінскі, Лядзенгскі, Лежскі, Хараўскі, Важагодскі, Кічменгска-Гарадзецкі, Нікольскі, Усць-Аляксееўскі, Павінскі, Вохамскі.

У склад стваранай Архангельскай вобласці былі перададзены горад Архангельск, Ненецкая нацыянальная акруга, Верхнятоемскі раён, Емецкі раён, Конашскі раён, Халмагорскі раён і астатнія раёны Паўночнай вобласці.

Кіраўніцтва вобласці

Выканаўчы камітэт Паўночнага абласнога Савета

10.1935 — 8.1937 старшыня Васіль Андрэевіч Строганаў

Паўночны абласны камітэт УКП(б)

03.1931 — 05.02.1937 першы сакратар Уладзімір Іванавіч Іваноў 05.02.1937 — 09.1937 першы сакратар Дзмітрый Аляксеевіч Канторын

Крыніцы

Катэгорыя:Скасаваныя вобласці РСФСР Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1937 годзе