Лука Лявонцьевіч Чарвінскі (нар. 19 верасня 1904, в. Вялікае Бахава, цяпер Дубровенскі раён) — беларускі ўрач эпідэміёлаг, арганізатар аховы здароўя105 лет со дня рождения Луки Леонтьевича Червинского .
Біяграфія
Скончыў фельчарска-акушэрскую школу (1925), Мінскі медыцынскі інстытут (1934). Старшы інспектар эпідаўпраўлення Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1935—1938), начальнік (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Начальнік супрацьэпідэмічнага ўпраўлення Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1943—1944). Загадчык Гродзенскім абласным аддзелам аховы здароўя (1944—1949), галоўны ўрач (1949—1957), урач Гродзенскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі з 1957 года.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём «За доблесную працу» (1946), ордэнам «Знак Пашаны» (1948), знакам «Выдатнік аховы здароўя»ИСТОРИЯ СОЗДАНИЯ И СТАНОВЛЕНИЯ .
Літаратура
Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 278; Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 22.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне