Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — колішні праваслаўны храм у в. Камяніца Жыравецкая Брэсцкага раёна. Знаходзілася сярод забудовы галоўнай вуліцы вёскі. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Знесена ў 1970-я гг.
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам і прырубамі прытвора і апсіды. Мела абраз-партрэт XIX ст. «Прападобны Афанасій Філіповіч Брэсцкі».
Літаратура
Катэгорыя:Зніклі ў 1970-я гады Катэгорыя:1838 год у Беларусі Катэгорыя:Камяніца Жыравецкая Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі