Царква ў імя святога архангела Міхаіла — колішні праваслаўны храм у в. Людзяневічы Жыткавіцкага раёна. Знаходзілася непадалёк ад вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1755 г. з дрэва на сродкі прыхаджан і вотчыннага ўладальніка маёнтка Яленскага. Упамінаецца ў 1886 г. У 1915 г. Імператарская археалагічная камісія супрацівілася знясенню царквы.
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Была вырашана ў плане працяглым крыжам. Сілуэт фарміравалі 3 светлавыя купальныя барабаны, на франтальным фасадзе ўзвышалася званіца. Унутры апсіду вылучаў 3-ярусны іканастас жоўтай афарбоўкі.
Літаратура
Катэгорыя:1755 год у Беларусі Катэгорыя:Людзяневічы Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла