міні|Практыка медытацыі ў ёзе Медыта́цыя (ад «сузіраць», «абдумваць») — практыкі канцэнтрацыі ўвагі і ўсвядомленасці, якія ўключаюць ўтаймаванне старонніх пачуццяў і эмоцый, дасягненне разумова яснага, эмацыйна спакойнага і стабільнага стану.

Спробы класіфікацыі Медытацыя — гэта агульны тэрмін, які ўключае ў сябе велізарную колькасць разнастайных традыцый, тэхнік і пріёмаў. Нейрафізіёлагі неаднаразова дэманстравалі розныя мадэлі актывацыі і дэзактывацыі мозгу падчас розных тэхнік медытацыі. Большасць даследчыкаў вывучала гэту разнастайнасць, сувязь з рэлігіяй, этычным і духоўным кантэкстамі. Суадносна сфарміраваліся 2 мадэлі вызначэння медытацыі як супольнасці тэхнік разумовай трэніроўкі і як пашыраных эмпірычныя станаў ці змененых станаў свядомасціNash JD, Newberg A, Awasthi B. Toward a unifying taxonomy and definition for meditation. Front Psychol. 2013 Nov 20;4:806. Першая мадэль прапануе вывучэнне непасрэдна тэхнік, другая — кагнітыўных працэсаў. У выніку мадэлі вызначэнняў паўплывалі на разнастайнасць існуючых класіфікацый.

Класіфікацыя на аснове вывучэння кагнітыўных працэсаў першасна садзейнічала вылучэнню 4 тыпаў медытацыі: сфакусаваная ўвага (у асноўным на дыханні або целе), адкрытае назіранне, медытацыя дабрыні або спачування і мантра-медытацыяCortland J Dahl, Antoine Lutz, Richard J Davidson Reconstructing and deconstructing the self: cognitive mechanisms in meditation practice. Trends Cogn Sci. 2015 Sep;19(9):515-23. Пашыранасць дадзенай класіфікацыі прывяла да пераважнага параўнання выяўленых тыпаў. Тым не меней, эксперыментальныя даследаванні паказалі розніцу знутры саміх тыпаў у ўважлівасці, творчасці, афекце, фенаменалагічным досведзе, варыябельнасці сардэчнага рытму і г. д. Рознасць уздзеяння дае магчымасць для падзелу вядомых тыпаў на групы ў адпаведнасці з аказваемымі эфектамі.

Вывучэнне тэхнік медытацыі выявіла, што існуе 309 розных прыёмаў, прычым яны могуць сумяшчацца. З іх толькі 20 сустракаюцца дастаткова часта, у тым ліку паўтарэнне складоў разумова або ўслых, кіраванне дыханнем, расслабленае ляжанне, канцэнтрацыя на духоўным пытанні, канцэнтрацыя на «энергетычных цэнтрах» цела, назіранне за целам, каардынацыя маторыкі і сэнсарных пачуццяў падчас хадыMatko K, Sedlmeier P. What Is Meditation? Proposing an Empirically Derived Classification System. Front Psychol. 2019 Oct 15;10:2276. Шматмернае шкаляванне прывяло да вылучэння 7 кластараў розных тэхнік. Самы вялікі кластар уключае ў сябе пяць тэхнік, якія сканцэнтраваны на назіранні за целам, дыханнем або сэнсарным успрыманні.

Традыцыі Хрысціянская традыцыя thumb|«Медытацыя Святога Ераніма», малюнак 1520 — 1525 гг. У агульнай хрысціянскай традыцыі здаўна існавала практыка роздумаў пасля настаўленняў і чытання Святога Пісання. У сярэднявеччы сярод рымска-каталіцкіх манахаў яна набыла назву медытацыя. Так, у адным з найбольш ранніх трактатаў «Scala Claustralium», дзе было ўжыта гэтае слова, картэзіянскі манах Гіга II (XII ст.) вызначаў яго як «стараннае даследаванне розуму, каб даведацца тое, што перш было ўтоена з-за жадання належнага майстэрства»GUIGO II ON CONTEMPLATION THE LADDER OF FOUR RUNGS. Фама Аквінскі быў прыхільнікам глыбокай медытацыі, калі разважанне ахоплівала розныя рэчы. Тэрэза Авільская (1515 — 1582 гг.) лічыла медытацыю сродкам для спасціжэння хрысціянскага вучэння. Яна пісалаSaint Teresa, The Interior Castle; or The Mansions — London: Thomas Baker, 1921 — P. 223:

Вы ведаеце, што адна справа — аргументаваць, а іншая справа для напамінку ставіць пэўныя ісціны перад розумам. Магчыма, вы мяне не разумееце; магчыма, я не магу выказаць сваю думку правільна, але я зраблю ўсё магчымае. Выкарыстанне разумення такім чынам — гэта тое, што я называю медытацыяй.

Медытацыя разглядалася як асобная практыка, адрозная ад малітвы. Такім жа чынам яна разумееца ў сучасным праваслаўіThe Orthodox Faith — Volume IV — Spirituality — Meditation. Тым не меней, у праваслаўнай традыцыі адзінага слова для вызначэння медытацыі не існавала. Лічыцца, што яно магло замяняцца на іншыя словы накшталт «павучэнне» ці «богадуманне»Медитируют ли христиане?.

Медытацыя з’яўлялася важнай часткай духоўных практыкаванняў І. Лаёлы (1491 — 1556 гг.)What Are the Spiritual Exercises?, заснавальніка ордэна езуітаў. У XVI ст., калі езуіты накіраваліся з місіянерскімі намерамі ў краіны Паўднёвай і Усходняй Азіі, яны распаўсюджвалі веды пра медытацыю сярод мясцовых насельнікаў, што прымалі хрысціянства. Але тут яны сутыкнуліся з іншай традыцыяй, заснаванай на старажытнай індыйскай практыцы дх’яна, і, нягледзячы на добрае разуменне яе адрозненняў ад хрысціянскіх традыцый, інтэрпрэтавалі яе як медытацыю. У прыватнасці, езуіцкія пісьменнікі паведамлялі аб важнасці медытацыі ў японскім будызме.

Ні ў XVI ст., ні ў пазнейшую пару хрысціянскія тэолагі не атаяснялі хрысціянскую медытацыю з усходнімі практыкамі. У 1989 г. у «Лісце да біскупаў Каталіцкай Царквы пра некаторыя аспекты хрысціянскай медытацыі» дыкастэрыя дактрыны веры Рымскай Курыі падкрэслівала істотныя адрозненні паміж дзвюмя традыцыямі. Тым не меней, існуе меркаванне, што тэхнікі, падобныя на ўсходнія практыкі, маюць прамое дачыненне да хрысціянства. Так, Мірча Эліядэ і шэраг іншых аўтараў адзначалі падабенствы малітвы ў праваслаўным ісіхазме і буддысцкай медытацыіClaudia Guggenbühl Mircea Eliade and Surendranath Dasgupta. The History of their EncounterPapademetriou, George C. "The Enlightenment of Zen Buddhism and the Hesychastic Vision of the Divine Light." Journal of Ecumenical Studies, vol. 50 no. 1, 2015, p. 57—65. За ўзаемасувязь рэлігійных традыцый, у тым ліку практыку хрысціянскай і ўсходніх форм медытацыі ў XX ст. выступалі каталіцкія манахі Томас Мертан, Беда Грыфітс, Анры Ле Со.

Індуізм міні|Медытацыя верніка ў Варанасі Усходнія практыкі медытацыі бяруць пачатак у старажытнай Індыі. У «Упанішадах» і «Махабхараце» ўзгадваецца дх’яна — адна са ступеняў дасягнення дасканаласці. У «Махабхараце» яна апісана як ачышчэнне розуму, канцэнтрацыя, кантроль думак і дзеянняў у сядзячай позеБхагаватгіта 6:11—14. Патанджалі, містык канца 1 тысячагоддзя да н. э., уключыў стан дх’яны ў 8 паслядоўных станаў, якіх дасягае ёг. У ёзе яму папярэднічае стан дхарана (аднанакіраваная ўвага)Srinivasan T. M. From meditation to dhyana. Int J Yoga. 2013 Jan-Jun; 6(1): 1–3. Пасля дх’яна можа быць дасягнуты найвышэйшы стан самадхі, калі ёг пакідае матэрыяльны свет і далучаецца да вечнага. Такім чынам, у раннім індуізме медытацыя атаесамлялася з практыкаваннямі адносна невялікага кола пустэльнікаў, прыхільнікаў ёгі.

У другой палове XIX ст. з папулярнасцю неаіндуісцкага руху многія рэлігійныя практыкі, якія раней успрымаліся як прыналежныя адмысловым групам, атрымалі болей шырокае распаўсюджванне. Адным з адэптаў такога падыходу быў бенгалец Свамі Вівекананда (1863 — 1902 гг.). Ён імкнуўся прымірыць розныя методыкі медытацыі, што склаліся за шмат стагоддзяў у розных напрамках ёгі, і таму пісаўSwami Vivekananda on Guidelines for Meditation:

...аб'екты медытацыі ніколі не могуць быць аднолькавымі для ўсіх людзей. Людзі абвяшчалі і прапаведавалі іншым толькі тыя вонкавыя аб'екты, за якія яны трымаліся, каб удасканальвацца ў медытацыі. Забыўшыся пасля пра тое, што гэтыя прадметы былі сродкам дасягнення дасканалага разумовага спакою, людзі ўзнімалі іх вышэй за ўсё астатняе.

У 1893 — 1895 гг. ён наведаў з лекцыямі ЗША і Вялікабрытанію. У 1896 г. у Нью-Ёрку была выдадзена яго кніга «Раджаёга», якая аказала вялікі ўплыў на фарміраванне заходняга ўспрымання ёгі і злучаных з ёю практыкYoga: How did it conquer the world and what's changed?. У 1930-я гг. індуісцкія методыкі медытацыі вывучаў Карл Густаў ЮнгHarold Coward Mysticism in the Analytical Psychology of Carl Jung and the Yoga Psychology of Patañjali: A Comparative Study. Philosophy East and West, Vol. 29, No. 3, (Jul., 1979), pp. 323-336.

У далейшыя гады практыкі медытацыі не толькі пашыраліся сярод вернікаў і аматараў ёгі, аднак і ўдасканальваліся. Напрыклад, так званая «трансцэндэнтальная медытацыя», распрацаваная Махарышы Махешам Ёгі ў 1950-х гг., уключала прыёмы «маўклівых мантр», запазычаныя ў будызме. Яны прызначаліся для кожнага верніка, а не толькі пустэльнікаў. У 1967 г. яго паслядоўнікамі сталі члены брытанскай групы «The Beatles». Джордж Харысан тлумачыў падыход да медытацыі наступным чынам:

У любым выпадку, энергія ва ўтоеным выглядзе прысутнічае кожны дзень. Такім чынам, медытацыя — гэта проста натуральны працэс кантакту з ёю. Такім чынам, калі мы робім гэта штодзень, то даем сабе шанец увайсці ў кантакт з энергіяй і даць яе сабе крыху больш. Такім чынам, вы можаце рабіць усё, што звычайна робіце, можа быць, толькі з крыху большым шчасцем.

Наведванне ў 1968 г. чальцамі «The Beatles» ашрама Махарышы Махеша Ёгі ва Утаракхандзе спарадзіла новую хвалю цікавасці да індуісцкай медытацыі ў заходніх краінах і ў самой Індыі. У нашы дні даступныя тэхнікі медытацыі практыкуюцца прадстаўнікамі розных напрамкаў індуізму.

Джайнізм Тлумачальнікі джайнскай тэалогіі па-рознаму разглядаюць карані медытацыі сярод прыхільнікаў гэтай рэлігіі. Адныя лічаць, што джайнізм першапачаткова быў болей засяроджаны на аскезе і ўтаймаванні патрабаванняў цела і толькі пазней запазычыў медытацыю з ёгіPrem Suman Jain Concept and Stages of Meditation in Jainism. Іншыя ўзгадваюць практыку медытацыі Махавіры, заснавальніка джайнізмуIs There a Tradition of Meditation in Jainism. У джайнізме медытацыя — частка рытуалаў шыкшаўрата (цялесных абмежаванняў). Яе мэта не ў рэлаксацыі і не ў прасвятленні, а ў спыненні кармічных прыхільнасцей і дзейнасці. Кароткія медытацыі з выкарыстаннем дыхальных методык асабліва характэрны для джайнскіх манахаў. Свецкія асобы могуць практыкаваць медытацыю на добраахвотных пачатках.

Будызм міні|Японскі будысцкі манах падчас медытацыі Будысцкая традыцыя медытацыі першапачаткова фарміравалася на аснове папярэдняй практыкі брахманаў і ўжо ў ранні перыяд свайго існавання аказвала адваротны ўплыў. У ранніх будысцкіх тэкстах медытацыя разглядалася як важная практыка, але яна тычылася толькі той часткі вернікаў, што абіралі пустэльніцтва. Ёй папярэднічала адмова ад 5 перашкод (імкнення да сусвету, нядобразычлівасці, злосці, неспакою, сумневаў) і дробных грахоў падчас адзіноты. Дх’янай звалася толькі першая стадыя медытацыі, якая суправаджалася роздумамі. Падчас другой стадыі пустэльник дасягаў «унутранай цішыні», калі розум «аб’ядноўваўся» без роздумаў з задавальненнемJohannes Bronkhorst Early Buddhist meditation. Вынікам медытацыі павінны былі стаць разуменне сутнасці ўсяго і, ў рэшце рэшт, — вызваленне.

З самога пачатку ў будызме развіваліся розныя прыёмы. Так, у размове пра 4 асновы ўважлівасці Буда вылучаў медытацыю седзячы, стоячы, лежачы, падчас хадыAri Ubeysekara Walking Meditation in Theravada Buddhism. Вядома, што ён дасягнуў прасвятлення бодхі, седзячы пад дрэвам. Але, паводле падання, на працягу трэцяга тыдня пасля прасвятлення ён стварыў залаты мост у паветры і практыкаваў медытацыю ў руху. Традыцыя чарагавання медытацыі седзячы і падчас хады захавалася і асабліва шырока прадстаўлена ў найстарэйшай будысцкай школе Тхеравада, дзе медытацыя саматха, што ўяўляе канцэнтрацыю на адным аб’екце, толькі дапаўняе медытацыю віпасана, накіраваную на ўсведамленне вышэйшай рэчаіснасціWhat Exactly Is Vipassana Meditation?. Падчас хады вернік засяроджвае ўвагу на самім гэтым дзеянні. У некаторых выпадках такая форма канцэнтрацыі ўспрымаецца прасцей, чым пры іншых паставах.