Віктар Міхайлавіч Прохараў (, Старыя Дарогі — ) — беларускі ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)Прохоров Виктор Михайлович (21.09.1918-21.08.1978) .
Біяграфія Нарадзіўся 21 верасня 1918 года ў Старых Дарогах ў сялянскай сям’і.
У 1941 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў аперацыйна-перавязачны ўзвод медыка-санітарнага батальёна, працаваў вядучым хірургам асобнага медыка-санітарнага батальёна і палявога рухомага шпіталя, 1941—1946.
Аспірант Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР, 1947—1949; асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1954. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1952; дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1954—1968; зацверджаны ў вучоным званні дацэнта, 1956. Загадчык 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1968—1978.
Памёр 21 жніўня 1978 года.
Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ