Багушэўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Аршанскага і Гарадоцкага раёнаў. 10 сакавіка 1943 года брыгада (125 партызан, 4 атрады) выйшла ў савецкі тыл і была расфарміравана.
Склад Брыгада была створана ў Багушэўскім раёне на базе атрадаў В. У. Бойкі (1-га, у нямецкім тыле ў лютым — жніўні 1942 года), імя Варашылава (2-га, з восені 1942 года ў 1-й партызанскай брыгадзе імя К. С. Заслонава), імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года, потым 3-і), І. І. Кржасінскага (сфарміраваны ў кастычніку 1941 — сакавіку 1943, потым 4-ы) і П. І. Кірылава (арганізаваны ў маі 1942 года, 5-ы, потым 1-ы атрад), у ліпені 1942 года ў склад брыгады ўвайшоў атрад Б. Ц. Гарнака (6-ы, у жніўні рассеяны). На дату выхаду ў савецкі тыл у склад брыгады ўваходзілі: 1-ы атрад; атрад імя Суворава; 3-і атрад; 4-ы атрад.
Камандаванне Камандзіры В. У. Бойка; П. І. Кірылаў; М. П. Крэсік (загінуў).
Камісары В. А. Манохін; С. А. Дзятлоўскі; А. К. Стэльмах.
Начальнікі штаба М. К. Вайцяхоўскі; В. П. Лаўкоў.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У ліпені 1942 года каля возера Ардышэва і ў студзені 1943 у вёсцы Паддуб’е Суражскага раёна ўдзельнічалі ў баях з карнікамі. Разграмілі апорныя нямецкія пункты ў вёсках Буда і Клюкаўка Багушэўскага раёна. У лютым — сакавіку ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, панеслі значныя страты.
Памяць У 1960 годзе ў вёсцы Гаркава Віцебскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1962 годзе ў вёсцы Сафіёўка Аршанскага раёна пастаўлены помнік.
Літаратура
Спасылкі Богушевская бригада (В. У. Бойко, «Бати») (Бойко, В. У., Кириллов, П. И., Кресик, Н. П.) // Праект «Партизаны Беларуси»
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе