Капліца Святога Мікалая — праваслаўная капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана каля старых могілак. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-граннай алтарнай часткай на бутавым падмурку. Фасад завершаны трохвугольным франтонам двухсхільнага даху, абапёртым на 4 слупы; з правага боку над ганкам навешаны звон. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Душкава Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Культавыя збудаванні Валожынскага раёна