Уладзімір Адамавіч Галаўко (нар. , в. Бярозавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2004).

Біяграфія Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (спецыяльнасць «Аўтаматычныя інфармацыйныя ўстройствы», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1984), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1989), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (дактарантура, 2002).

Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (Мінск, 1984—1986; Брэсцкае аддзяленне, 1991—1994), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1994, прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, з 2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: адмоваўстойлівыя сістэмы; тэорыя навучання і пабудовы інтэлектуальных сістэм, якія базіруюцца на біялагічных асновах штучнага інтэлекту; нейрасеткавыя тэхналогіі кіравання мабільнымі робатамі; тэорыя нейронных сетак і штучных імунных сістэм; інтэлектуальная апрацоўка сігналаў; распазнаванне вобразаў.

Бібліяграфія Нейросетевые методы обучения и обработки информации в системах управления и прогнозирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.01 / Головко Владимир Адамович. — Минск, 2002.

Літаратура

Головко Владимир Адамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 69. Головко Владимир Адамович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360. Головко Владимир Адамович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания). — Брест, 2016. — С. 21.

Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі