Эканамічны факультэт БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 года (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага адносіліся да будаўнічага факультэта. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года дэканам факультэта з’яўляўся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Анатоль Пятровіч Радчук.
Склад факультэта У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры: бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту замежных моў інфарматыкі і прыкладной матэматыкі менеджменту сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый эканамічнай тэорыі і лагістыкі
Дэканы Анатоль Пятровіч Радчук (1995—?) Вікторыя Васільеўна Зазерская
Спасылкі Эканамічны факультэт БрДТУ
Катэгорыя:1995 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Эканамічны факультэт Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Брэст) БрДТУ