Энергетычны факультэт (ЭФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Створаны 1 студзеня 1973 года ў выніку рэарганізацыі Гомельскага агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ў Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута як энергетычны факультэт (рашэнне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ад 28 ліпеня 1972). З лютага 1984 года — электратэхнічны факультэт. З верасня 1987 года — факультэт аўтаматыкі і электрамеханікі (ФАЭМ). 7 красавіка 1999 года ФАЭМ падзелены на 2 факультэты: энергетычны (ЭФ) і факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).
Спецыяльнасці 1 — 43 01 03 Электразабеспячэнне (па галінах) 1 — 43 01 05 Прамысловая цеплаэнергетыка 1 — 43 01 07 Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый 1 — 53 01 05 Аўтаматызаваныя электрапрывады
Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Аўтаматызаваны электрапрывад Беларуская і замежныя мовы Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія Фізіка і электратэхніка Электразабеспячэнне
Дэканы Леў Барысавіч Сілкін (1973—1975) Леанід Іванавіч Еўмінаў (1975—2006) Віталь Уладзіміравіч Салянкоў (2007—2009) Міхаіл Мікалаевіч Новікаў (2009—2021) Дзмітрый Рыгоравіч Кроль (з 2021)
Спасылкі Энергетычны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога на сайце ГДТУ Энергетычны факультэт
Катэгорыя:1973 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя:Праспект Кастрычніка (Гомель)