Самуіл Мендэлевіч (Маркавіч) Бурак (1872—1938) — урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1902), прафесар (1906)Бурак, Самуіл Мендэлевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1872—1938).
Біяграфія Нарадзіўся ў Марыупалі ў сям’і служачагаБурак Самуил Маркович (Менделевич) (1872-12.03.1938) .
Закончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (1897). Працаваў у Харкаўскім універсітэце, Харкаўскім ваенным шпіталі. У 1925—1938 гадах — у Беларускім медыцынскім інстытуце (Мінск), першы загадчык кафедры хвароб вуха, горла і носа.
Навуковая дзейнасць Аўтар першага фундаментальнага кіраўніцтва па отарыналарынгалогіі на беларускай мове ў 3 частках «Хваробы вуха, носа i горла», 1934. Апублікаваў шэраг навукова-папулярных брашур.
Грамадская дзейнасць
Удзельнік шматлікіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у т. л. міжнародных (Будапешт, 1909; Мадрыд, 1932). Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі отарыналарынгалагічнага таварыства, 1928—1938, член-карэспандэнт Парыжскага, ганаровы член Мадрыдскага отарыналарынгалагічных таварыстваў.
Бібліяграфія Гігіена голасу / С. Бурак. — Мінск, 1931 Узаемаадносіны паміж отарыналарынгалогіяй і ўнутранай медыцынай у свеце старых і новых даных, 1933 Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў : з 56 рысункамі ў тэксце і 1 геаграфічнай картай, 1933 Гарлавыя сухоты, іх паходжанне, папярэджанне і лячэнне, 1933 Хваробы вуха, носа, горла, 1934 Беражы слух ― беражы вушы : (навукова-папулярны нарыс), 1934 Хваробы вуха, носа і горла : падручнік, 1934 Склеромныя захворванні верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў, 1931
Літаратура
Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма імя: Самуил Маркович (Менделевич)). Профессор Самуил Маркович Бурак: [Некролог] //Вести, оториноларингологии. — 1938. — N 3. — С. 223—224; Журн. ушных, носовых и горловых болезней. — 1938. — Т. 15, кн.4. — С. 477—478; Мед. журн. БССР. — 1938.-№ 3. — С. 103—104. Евстафьев Н. Т. О деятельности профессора Самуила Марковича Бурака в становлении и развитии оториноларингологии в БССР (к 50-летию каф. оториноларингологии Минского мед. ин-та) //Вестн. оториноларингологии. — 1977. -М 4. — С. 95-96. Бурак Самуил Мендэлевич (1872—1938), беларускі савецкі атарыналарынголаг //БелСЭ. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 470.
Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі