Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі (нар. , Мінск) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1974), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Біяграфія Нарадзіўся 24 снежня 1948 года ў Мінску.
Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. У. Куйбышава (механіка-матэматычны факультэт, 1971; аспірантура, 1974), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001).
Працаваў у Томскім дзяржаўным універсітэце (1974—1981; НДІ прыкладной механікі і матэматыкі, старшы навуковы супрацоўнік); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1981, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт, з 1983 — загадчык кафедры «Механіка»).
Навуковыя інтарэсы: механіка суцэльнага асяроддзя; газавая дынаміка; гідрадынаміка; цеплафізіка.
Узнагароды Прэмія імя П. В. Сухога (2000).
Бібліяграфія Исследование конвективно-волновых процессов переноса импульса и тепла в нелинейных средах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.14 : защищена 20.10.1993 : утверждена 14.01.1994 / Шабловский Олег Никифорович. — Москва, 1993. Динамика вихрей и теплоперенос в потоке вязкой жидкости / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2001. Релаксационный теплоперенос в нелинейных средах / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2003.
Літаратура
Не представляю жизни без науки / А . Бельский // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 288—290.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі