«Losted» ― беларуская камп’ютарная гульня ў жанры сярэднявечнага RPG з выглядам ад трэцяй асобы з элементамі стэлс-экшэна, якая знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі студыяй «Sector13». Сюжэтна гульня пра Полацкае княства XI стагоддзя, галоўны герой ― вучоны Блэйк Норман, чый эксперымент па стварэнні тэлепорта заканчваецца трапленнем у мінулае дзе яго чакаюць сустрэчы з гістарычнымі асобамі, бітвы з нячысцікамі з беларускіх казак і легенд. Анонс гульні адбыўся ў афіцыйным «Twitter»-акаўнце распрацоўшчыка 28 лістапада 2022 года. У цяперашні час гульня грунтуецца на «Unreal Engine 4», але ў будучыні распрацоўшчыкі плануюць перайсці на «Unreal Engine 5».
Зноскі
Спасылкі