Сядзіба Леяў — колішні сядзібна-паркавы комплекс у Дамашэвічах Баранавіцкага раёна.

Гісторыя

Двор Дамашэвічы вядомы з канца XV стагоддзя. Належаў Фёдару Песляковічу, Стэцку Рагозічу, Івану Бранцу. У першай палове XIX стагоддзя маёнтак быў спадчынай роду Корбутаў герба «Корчак», які меў неафіцыйнае імя Карафа з урочышча СедлішчаAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresah rzeczypospolitej : [? т.] / R. Aftanazy. — Wroclaw ; Warszawa ; Krakow, 1992. — T. 2.— 720 s. У 1846 годзе паводле купчай Дамашэвічы перайшлі ад М. Корбута да І. Нейгоф-Лея. У 1851 годзе ён атрымаў сведчанне пра законнае валоданне маёнткам, адсутнасці прыватных і казённых даўгоў, іскаў і забаронУсадьба Леев.

У 1876 годзе маёнтак належаў яго сыну Івану Іосіфавічу Нейгоф-Лею, у 1888 годзе ўладальніцай стала Надзея Сцяпанаўна Паўлава, у 1911 — Аляксандр фон МолерВерагодна, Аляксандр Аляксандравіч фон Молер (1860—1928). Зямельныя ўладанні складалі 831 дзесяціну.

У 1930-х гадах, маёнтак усё яшчэ існаваў, бо згадваецца імя яго ўладальніка — старшыні «Рускага народнага аб’яднання» (РНА), аднаго з арганізатараў «Рускага таварыства моладзі» (РТМ) у Польшчы, былога афіцэра лейб-гвардыі Атаманскага казацкага палка (1889—1944)Верагодна, брат Аляксандра, члена Перадсаборнага сходу па арганізацыі Усяпольскага Памеснага сабора, на якім праславіўся сваімі яскравымі выкрывальнымі прамовамі ў адрас польскіх улад за іх ганенні супраць праваслаўных і рускіх у Польшчы.

Архітэктура У першай палове XIX ст. у Дамашэвічах ужо існаваў стары аднапавярховы палац. У архітэктурным плане гэта быў прамавугольны будынак з высокім і гладкім чатырохсхільным дахам, накрытым гонтай, з чатырма сіметрычна размешчанымі комінамі. З боку пад’езда быў прыбудаваны масіўны порцік на дзвюх парах калон з трохвугольным невялікім шчытком. Унутраны выгляд палаца невядомы.

Сядзібна-паркавы комплекс размяшчаўся на азёрнай тэрасе, якая плаўна спускалася ў кірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Перапады вышынь — 186—195 м над узроўнем мора. Сядзібны дом (не захаваўся) размяшчаўся ў паўночна-заходняй частцы ансамбля — у наш час на яго месцы размяшчаецца прыватная забудова. Перад палацам размяшчаўся газон, абкружаны падстрыжанай жывой агароджай. Двор з усіх бакоў ахінаў вялікі парк, перасечаны па восі працяглай уязной алеяй (захавалася часткова), якая вяла да сядзібнага дома праз вёску.

Парк Застаўся парк плошчай каля 5 га. Фонавым дрэвастоем парку з’яўляецца ліпа сэрцападобная ў цеснакустовых пасадках па тры — пяць асобнікаў. Паводле меркавання А. Т. Федарука, гэта стала следствам высечкі дрэвастою ў перыяд Першай сусветнай вайны і наступнага адрастання парасніка.

У парку маецца добра выяўленая сетка сцежак. З паўночнага боку ансамбля знаходзіцца рэкультываваны пясчаны кар’ер. У ім раней адзначаліся знаходкі горных парод з адбіткамі вымерлых арганізмаў. У наш час тэрыторыя ансамбля ўваходзіць у склад зямель запасуСтаринные парки Барановичского района: резерваты биоразнообразия и объекты экотуризма [Текст] : монография / С. К. Рындевич, А. Г. Рындевич, В. Н. Зуев. — Барановичи : РИО БарГУ, 2008. — 239 с. — 120 экз. — ISBN 978-985-498-101-7..

Біяразнастайнасць Усяго ў парку зафіксаваны 98 відаў раслін, з іх 71 від — травяністыя расліны, 1 — кусцікі (чабор звычайны) і 26 — дрэвы і кусты. Па разнастайнасці відаў сярод вывучаных экасістэм парк Дамашэвічы займае чацвёртае месца ў раёне па разнастайнасці відаў раслін. Пераважнай драўнянай пародай у парку з’яўляецца ліпа сэрцападобная. Самкнутасць дрэвастою 60—70 %. Адзіночна растуць белая акацыя, таполя белая, рабіна звычайная, бяроза павіслая. У падлеску сустракаюцца глог пёрыстанадрэзаны, крушына ломкая, бузіна чырвоная і бузіна чорная, чаромха звычайная. Пасадкі рабінніку рабіналістага ад цэнтра парку даходзяць да паўночнай ускраіны. Уздоўж сцежкі, якая праходзіць каля возера, хмызняковы ярус прадстаўлены бэзам звычайнай і жасмінам танкалістым. Сярод травяністых раслін па колькасці відаў дамінуюць сямейства складанакветных (9 відаў) і злакі (8 відаў).

У парку зафіксаваны 178 відаў жывёл, з іх 141 від беспазваночных і 37 відаў пазваночных. Сярод беспазваночных па колькасці відаў дамінуюць насякомыя — 133 віды. Найбольш шматлікімі сярод іх з’яўляюцца цвердакрылыя і паўцвердакрылыя (72 і 16 відаў адпаведна). Лідыруе па колькасці відаў сярод жукоў сямейства  — 29 відаў. Мае цікавасць знаходжанне ў парку двух рэдкіх відаў насякомых: клапа з сямейства і жука з сямейства , якія на тэрыторыі Беларусі вядомыя толькі па адзінкавых знаходках. У гняздзе берасцянкі быў зафіксаваны рэдкі від жука-стафіліна .

Сярод пазваночных, як і ў іншых парках, па колькасці відаў лідыруюць птушкі (31 від), з якіх на гнездаванні адзначана 19 відаў. У парку адзначаны таксама 5 відаў сысуноў і 1 від земнаводных.

У Дамашэвіцкім парку зафіксаваны 3 віды жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: , пяючы самец і , якая неаднаразова адзначалася ў момант палявання.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сядзібы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Дамашэвічы Катэгорыя:Нейгоф-Леі Катэгорыя:Корбуты Катэгорыя:Колішнія сядзібы Беларусі