Ю́рый Іо́сіфавіч Драгу́н (14 траўня 1926, Менск — 18 снежня 2001) — беларускі гісторык, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Біяграфія Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1960—1962 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі). З 1962 па 1997 год у БДУ (дацэнт кафедры гістарыяграфіі гісторыі Расіі і СССР).
Навуковая дзейнасць Даследаваў дзядзінец старажытнай Оршы, вызначыў дату яе ўзнікнення, выявіў планіроўку і забудову. Таксама даследаваў раннеславянскія гарадзішчы і селішчы, курганныя могільнікі XI — XIII стагоддзяў на Міншчыне. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў.
Узнагароды Ордэны Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеняў і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі