Джо Павелскі () — амерыканскі хакеіст, цэнтральны нападаючы, які выступае за хакейны клуб «Далас Старз». Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года у складзе зборнай ЗША па хакеі з шайбай.
Кар’ера У 2003 годзе Джо Павелскі на драфце НХЛ быў абраны ў 7-м раўндзе пад агульным 205-м нумарам клубам «Сан-Хасэ Шаркс». Дэбютаваў за каманду толькі ў сезоне 2006/07. У сезоне 2012/13, з-за аб’яўленага Асацыяцыяй гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі лакаўта, Джо Павелскі на адзін сезон далучыўся да мінскага «Дынама»Джо Павелски пополнит минское "Динамо". За адзін сезон у КХЛ у складзе «Дынама» Павелскі правёў 17 сустрэч, закінуў 7 шайб і аддаў 8 галявых перадачИгроки - Павелски Джо : Континентальная Хоккейная Лига (КХЛ). Пасля заканчэння лакаўта Павелскі вярнуўся ў Сан-Хасэ.
1 ліпеня 2019 года Джо Павелскі падпісаў кантракт з «Далас Старз».
Катэгорыя:Хакеісты ЗША Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі «Сан-Хасэ Шаркс» Катэгорыя:Ігракі «Далас Старз» Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года