Віктар Васільевіч Кірыенка (нар. , в. Нованікалаеўка, Купінскі раён, Новасібірская вобласць, Расія) — беларускі сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (2007), прафесар (2009).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Філасофія», 1968; аспірантура, 1990).
Працаваў на ВА «Гомсельмаш» (з 1969) і Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1982, сакратар парткама, дацэнт, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін, у 1993 прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: менталітэт славян і інтэграцыйныя працэсы; узаемадзеянне палітычных, эканамічных і сацыякультурных кампанентаў у грамадскім прагрэсе.
Бібліяграфія Менталитет современных белорусов (социологический анализ) : диссертация … доктора социологических наук : 22.00.06 : защищена 21.06.2007 : утверждена 14.11.2007 / Кириенко Виктор Васильевич. — Минск, 2007. Белорусская ментальность: истоки, современность, перспективы / В. В. Кириенко. — Гомель, 2009. Менталітэт сучасных усходніх славян на беларуска-украінска-расійскім паграніччы / Віктар Кірыенка // Культура беларускага пагранічча : тэматычны зборнік навуковых прац. — Горкі ; Брэст, 1999. — Кн. 6 : Культура беларуска-украінска-расійскага сумежжа. — С. 62—64.
Літаратура Кириенко Виктор Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3: Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 320. В лабиринтах социальных переплетений : Кириенко Виктор Васильевич / Р. Громыко // Путь в науку. — Гомель, 2008. — Вып. 5 : Очерки о докторах и кандидатах наук — уроженцах Гомельщины. — С. 149—151. Виктор Васильевич Кириенко // Социология. — Минск, 2016. — № 1. — С. 92—93.
Катэгорыя:Супрацоўнікі Гомсельмаша