Яўхім Мікалаевіч Прахарэнка (27 снежня 1902, Несцерава, Мсціслаўскі раён — 12 мая 1964) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Біяграфія З 1925 года на культурна-асветніцкай і журналісцкай рабоце. Член КПСС з 1926 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны. З 1941 года сакратар Багушэўскага РК КП(б)Б. У партызанах з ліпеня 1941: з ліпеня 1942 года камісар атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў камандзір Багушэўскай партызанскай брыгады (2-га складу), адначасова ў ліпені — кастрычніку 1941 і ў студзені 1943 — чэрвені 1944 гадоў сакратар Багушэўскага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года 1-ы сакратар Багушэўскага, у 1950—1956 гадах Чашніцкага РК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах.
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання