Аляксей Траецкі ( — , Менск, НКУС) — беларускі празаік, драматург і паэт.

Арыштаваны 6 траўня 1937 года. Расстраляны.

Творчасць Пачаў друкавацца ў 1925, дэбютаваў вершамі і байкамі на вясковыя тэмы. У 1926 яго апавяданні выйшлі ў «Маладняку». Да канца 1920-х г. даволі актыўна публікаваў байкі, вершы, апавяданні. У 1930 у трох нумарах «Узвышша» была надрукаваная яго аповесць «Старасельшчына». Надалей яго імя знікла са старонак перыядычнага друку, але ў 1935 з’явілася апавяданне «Храбрацы».

У 1934 асобным выданнем выйшла камедыя «Нашы Казыры», якая ў 1936 была апублікаваная ў Харкаве па-ўкраінску. У сааўтарстве напісаў п’есу «Гонар», якая была пастаўлена ў БДТ-2 9 снежня 1934.

Спасылкі

Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР