225px|thumb|Эмблема каралёў народа Дурына: кавадла і молат, увянчаныя сярэбранай каронай, у акружэнні сямі васьміканцовых зорак. Каралі народа Дурына () — дынастыя правіцеляў гномаў у легендарыуме Толкіна.

Гісторыя народа Дурына — аднаго з сямі кланаў гномаў Серадзем’я, найбольш магутнага і ўплывовага — прадстаўлена Толкінам адносна поўна. Некаторыя з правіцеляў народа Дурына адыгралі важныя ролі ў раманах «Хобіт» і «Уладар Пярсцёнкаў». Астатнія пералічаны ў Дадатку A кнігі «Вяртанне караля», а таксама ў іншых тэкстах Толкіна, у тым ліку ў «» і «».

Першым каралём народа Дурына стаў Дурын I Бессмяротны. Ён заснаваў каралеўства Кхазад-Дум яшчэ ў Эпоху Дрэў. Каралеўства праіснавала да 1999 года Трэцяй Эпохі. Вымушаныя пакінуць Кхазад-Дум, гномы народа Дурына перасяліліся ў Эрэбор, дзе заснавалі Каралеўства-пад-Гарой. Яно было галоўным каралеўствам народа Дурына ў перыяд з 1999 па 2210 гады Трэцяй Эпохі. З 2210 па 2589 год народ Дурына жыў у Шэрых Горах. Тут гномы сутыкнуліся са шматлікімі нападамі драконаў, і пасля гібелі караля Даіна I пакінулі каралеўства. Частка народа вярнулася ў Эрэбор, іншыя — заснавалі каралеўства ў Жалезных Узгорках. Каралі Эрэбора кіравалі з 2590 па 2770 год, калі на Гару напаў дракон Смог. Вымушаныя пакінуць каралеўства, гномы прабылі ў выгнанні 170 гадоў. У 2941 годзе Торын Дубашчыт з групай гномаў, чараўніком Гандальфам і хобітам Більба адправіліся ў паход, вынікам якога стала вызваленне Эрэбора. Аднак, паколькі Торын у ходзе гэтых падзей быў забіты, то каралём узноўленага каралеўства стаў яго траюрадны брат Даін, кароль Жалезных Узгоркаў.

Імёны ўсіх каралёў народа Дурына — старажытнаскандынаўскія.

Выбар імёнаў

Пры стварэнні гісторыі і міфалогіі народа гномаў () Дж. Р. Р. Толкін абапіраўся на даследаванні скандынаўскіх міфаў. Частку імёнаў пісьменнік свядома пазычыў з «» (), адной з песняў «Старэйшай Эды». У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра фрагмент паэмы, які мае назву «Dvergatal» («Каталог гномаў», радкі 10-16). Гэты фрагмент на дадзены момант лічыцца некаторымі літаратуразнаўцамі позняй устаўкай у «Эду» і не ўключаецца ў новыя выданні.

З «Каталогу гномаў» узята імя, якое дало назву народу Дурына. Першапачатковае скандынаўскае імя «Дурын» () перакладаецца як «сонны» і належыць .

Ніжэй прыведзены імёны каралёў народа Дурына, запазычаныя з «Эды», з іх перакладамі са старажытнаскандынаўскай мовы: Глоін ( — які свеціцца) Даін ( — мёртвападобны) Дурын ( — сонны) Наін ( — трупападобны) Оін ( — сарамлівы) Торын ( — смелы) Траін ( — упарты) Трор ( — кабан)

Эпітэт «Дубашчыт», якім іменавалі караля гномаў Торына II, з’яўляецца прамым перакладам іншага імені з «Каталогу гномаў» — Эйкінскйальдзі ().

Каралі народа Дурына Дурын I Бессмяротны (паміж 1050 і 1250 гадамі Эпохі Дрэў — канец Першай Эпохі) — старэйшы з сямі Айцоў Гномаў, родапачынальнік дынастыі Доўгабародаў (). Першы правіцель гномаў, першы кароль Кхазад-Дума.

Дурын разам з іншымі Айцамі Гномаў быў створаны валам Аулэ. Пасля стварэння, ён быў пакладзены спаць у адзіноце пад гарой Гундабад, якая з тых часоў заўсёды была святым месцам для гномаў. Дурын прабудзіўся праз некаторы час пасля абуджэння эльфаў у 1050 годзе Эпохі Дрэў. Прачнуўшыся, ён у адзіночку адправіўся на поўдзень праз дзікую мясцовасць, дзе ніхто раней не вандраваў, і даў назвы «безыменным узгоркам і лагчынам». У даліне пад Карадрасам у Туманных Гарах яму трапілася возера, на паверхні якога ён убачыў адлюстраванне зорак, што па выглядзе нагадвалі карону. Прыняўшы гэта за знак, ён усталяваў Камень Дурына на месцы гэтай падзеі. Возера ён назваў Кхелед-Зарам, а ў пячорах над возерам заснаваў горад Кхазад-Дум, найвялікшае і найбагацейшае з каралеўстваў гномаў у Серадзем’і.

Дурын заснаваў Дом Дурына, а яго народ стаў звацца народам Дурына або «Доўгабародамі». Сярод гномаў розных дамоў Дурын шанаваўся, як найстарэйшы з іх. Ён дажыў да глыбокай старасці, нават па мерках гномаў, і быў празваны «Бессмяротным». Тым не менш, ён памёр да канца Першай Эпохі, і быў пахаваны ў Кхазад-Думе.

Дурын III (; сярэдзіна Другой Эпохі) — кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума ў часы стварэння Пярсцёнкаў Улады (паміж 1500 і 1590 гадамі Другой Эпохі) і Вайны эльфаў з Саўранам (1693—1701).

У часы кіравання Дурына III яго народ меў сяброўскія стасункі з эльфамі , а сам Дурын быў вялікім сябрам уладара Эрэгіяна . Згодна з паданнямі гномаў, менавіта Дурын III атрымаў адзін з Сямі Пярсцёнкаў Улады ад майстроў . Падчас вайны між эльфамі і Саўранам (1693—1701) Дурын падтрымаў сваіх суседзяў. Яго падданыя разам з групай эльфаў з Латлорыена атакавалі сілы Цёмнага Уладара з тылу, дзякуючы чаму Элранду ўдалося схавацца ў Імладрысе (1697). Абараняючыся ад помсты Саўрана, гномы своечасова адступілі і зачынілі за сабой брамы Кхазад-Дума.

Дурын VI (; 1731—1980) — кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума (?—1980).

Падчас праўлення Дурына VI гномы Кхазад-Дума, распрацоўваючы глыбінныя залежы , абудзілі , які хаваўся ў глыбінях пад з дзён Вайны Гневу. Дурын VI быў забіты балрагам у 1980 годзе Трэцяй Эпохі. З той пары балраг Кхазад-Дума быў празваны Пагібеллю Дурына.

Наін I (; 1832—1981) — сын Дурына VI, кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума (1980—1981).

Быў забіты балрагам на наступны ж год пасля смерці свайго бацькі. Рэшткі народа Дурына збеглі з Кхазад-Дума, і ён быў пераназваны ў Морыю.

Траін I Стары (; 1934—2190) — сын Наіна I, кароль гномаў народа Дурына (1981—2190), уладар Кхазад-Дума (1981—1999), першы Кароль-пад-Гарой (1999—2190).

Калі яго бацька быў забіты балрагам, Траін I разам з рэшткамі свайго народа рашыўся на выгнанне і ў 1999 годзе назаўжды пакінуў Кхазад-Дум. Стаў заснавальнікам Эрэбора, Каралеўства-пад-Гарой. Ён першым пачаў распрацоўку багаццяў Эрэбора і знайшоў легендарны алмаз Аркенстан — Сэрца Гары, які стаў фамільнай каштоўнасцю каралеўскага дома Эрэбора. Кіраванне Траіна I, якое доўжылася 209 гадоў, з’яўляецца самым працяглым з вядомых праўленняў каралёў гномаў пасля Дурына Бессмяротнага.

Торын I (; 2035—2289) — сын Траіна I, кароль гномаў народа Дурына (2190—2289), другі Кароль-пад-Гарой (2190—2210), першы кароль Шэрых Гор (2210—2289).

Прыняўшы ў 2190 годзе праўленне Эрэборам ад свайго бацькі Траіна I, у 2210 годзе ён прыняў рашэнне перасяліцца далёка на поўнач, стаўшы родапачынальнікам дынастыі каралёў Шэрых Гор, пасля чаго пасад Эрэбора фактычна заставаўся вакантным, бо разам з Торынам Эрэбор пакінулі і апошнія гномы.

Глоін (; 2136—2385) — сын Торына I, кароль гномаў народа Дурына і другі кароль Шэрых Гор (2289—2385).

Пашырыў падзямеллі Эрэд Мітрын і працягнуў палітыку перасялення туды гномаў з Эрэбора.

Оін (; 2238—2488) — сын Глоіна, кароль гномаў народа Дурына і трэці кароль Шэрых Гор (2385—2488).

Наін II (; 2338—2585) — сын Оіна, кароль гномаў народа Дурына і чацвёрты кароль Шэрых Гор (2488—2585).

Падчас кіравання Наіна II гномы мірна жылі ў Эрэд Мітрын, пакуль не былі атакаваныя драконамі. Сынамі Наіна II былі Даін I і Борын. Сярод нашчадкаў Борына былі некаторыя са спадарожнікаў Торына Дубашчыта, якія суправаджалі яго ў паходзе да Эрэбора.

Даін I (; 2440—2589) — сын Наіна II, кароль гномаў народа Дурына і пяты кароль Шэрых Гор (2585—2589).

Падчас кіравання Даіна I працягнуліся напады драконаў на падзямеллі гномаў у Эрэд Мітрын. Даін I загінуў разам са сваім сярэднім сынам Фрорам падчас нападу Ледзянога Змея. Пасля смерці Даіна I каралеўства ў Шэрых Гарах спыніла сваё існаванне: адзін сын — Трор адправіўся аднаўляць каралеўства ў Эрэборы, а другі — Грор, заснаваў новае каралеўства ў Жалезных Узгорках на ўсход ад Адзінокай Гары.

Трор (; 2542—2790) — сын Даіна I, кароль гномаў народа Дурына (2589—2790), трэці Кароль-пад-Гарой (2589—2770), кароль гномаў у выгнанні (2770—2790).

Пасля таго, як у 2589 годзе Ледзяны Змей забіў яго бацьку, караля Шэрых гор Даіна I, і яго брата Фрора прама на парозе іх каралеўскага палаца, Трор разам са мноствам гномаў збег у Эрэбор і ў 2590 годзе аднавіў там каралеўскую ўладу, стаўшы першым за тры стагоддзі Каралём-пад-Гарой. Пад уладай Трора адноўленае каралеўства квітнела і ўзмацнялася, пакуль не прыцягнула ўвагу дракона Смога Залатога, які жыў у Шэрых Гарах. У 2770 годзе гэты дракон нечакана атакаваў Эрэбор з паветра, застаўшы гномаў знянацку, ён зламаў іх абарону і, вынішчыўшы мноства жыхароў Гары, выгнаў выжылых і захапіў незлічоныя багацці гномаў. Трору, яго сыну Траіну і ўнуку Торыну цудам удалося выратавацца ад гібелі і асталявацца ў старажытных закінутых гарадах гномаў у Сініх Горах, заснаваўшы там каралеўства гномаў у выгнанні. Аднак розум караля памутнеў ад гора, і ў 2790 годзе ён рашыўся на безразважны ўчынак: ён адправіўся да Усходняй Брамы Морыі і ў адзіночку ўвайшоў у легендарнае каралеўства, думаючы аднавіць яго. Там Трор знайшоў сваю смерць ад рукі ўладара оркаў Морыі Азога. Азог адсек яму галаву сякерай і скарміў разрэзанае на часткі цела крумкачам. Гэтая падзея паслужыла пачаткам Вайны гномаў і оркаў.

Траін II Траін II (; 2644—2850) — сын Трора, кароль гномаў народа Дурына ў выгнанні (2790—2850).

Пасля забойства бацькі, Траін II сабраў вялізарную армію гномаў са ўсіх сямі плямёнаў гэтага народа і ў 2793 годзе развязаў жорсткую Вайну гномаў і оркаў. На працягу наступных 6 гадоў войскі гномаў знішчалі гарады і селішчы оркаў у , пачынаючы з і прасоўваючыся да Морыі. У 2799 годзе войскі гномаў разграмілі апошнія сілы оркаў у кровапралітнай . Траін II спадзяваўся пасля перамогі ў вайне аднавіць старажытнае каралеўства Кхазад-Дум. Аднак саюзнікі і суродзічы не падзялялі яго аптымізму і пад скляпенні Морыі, дзе ўсё яшчэ таілася Пагібель Дурына, па сваёй волі ніхто ўвайсці не захацеў. Таму яму нічога не заставалася, як вярнуцца ў Сінія Горы. У 2841 годзе Траін пакінуў з мэтай падарожжа на ўсход у кампаніі толькі двух спадарожнікаў — сваіх сваякоў Баліна і Дваліна. Увосень 2845 года іх кампанія спынілася на начлег у засені Цемналесся непадалёк ад крэпасці Дол-Гулдур, і падчас стаянкі Траін знік без вестак — як апынулася пазней, ён быў выкрадзены па загадзе гаспадара Дол-Гулдура, Некраманта. Траін з’яўляўся апошнім уладальнікам аднаго з гномавых Пярсцёнкаў Улады. Вораг адабраў у яго Пярсцёнак, жорстка катаваў і затым кінуў у падзямелле Дол-Гулдура паміраць. Праз пяць гадоў, у 2850 годзе, калі Дол-Гулдур наведаў з разведвальнай місіяй Гандальф, чараўнік знайшоў ледзь жывога і амаль страціўшага розум Траіна. Перад смерцю той даў Гандальфу даручэнне — перадаць яго спадчынніку Торыну ключ ад таемнага ходу і карту Адзінокай Гары, пасля чаго раптоўна сканаў.

Торын II Дубашчыт Торын II Дубашчыт (; 2746—2941) — сын Траіна II, кароль гномаў народа Дурына ў выгнанні (2850—2941), чацвёрты Кароль-пад-Гарой (2941).

Адзін з галоўных персанажаў аповесці «Хобіт». Адправіўся ў паход, каб вярнуць сабе Эрэбор, і загінуў у . Паколькі ён не пакінуў спадчыннікаў (разам з ім загінулі абодва яго пляменнікі — Філі і Кілі, сыны яго сястры Дыс), пасад Эрэбора атрымаў у спадчыну яго траюрадны брат Даін, правіцель Жалезных Узгоркаў, які ў 2941 годзе пад імем Даіна II стаў каралём гномаў народа Дурына.

Даін II Жалезнастоп Даін II Жалезнастоп (; 2767—3019) — сын Наіна, кароль Жалезных Узгоркаў (2805—2941), кароль гномаў народа Дурына і пяты Кароль-пад-Гарой (2941—3019).

У юнацтве Даін прыняў дзейсны ўдзел у Вайне гномаў і оркаў (2793—2799), змагаючыся ў даліне . У гэтай бітве ён забіў Азога, караля гоблінаў Морыі, адпомсціўшы за гібель свайго бацькі Наіна і свайго родзіча караля Трора. Стаўшы спадчыннікам бацькі, ён кіраваў Жалезнымі Узгоркамі да 2941 года. Пасля знішчэння Смога Даін з атрадам з 500 гномаў прыйшоў да Эрэбора на дапамогу Торыну Дубашчыту і прыняў удзел у . У бітве загінулі Торын і абодва яго пляменнікі — і , таму Даін як найбліжэйшы спадчыннік дому Трора стаў законным кіраўніком адроджанага Каралеўства-пад-Гарой.