Само́йла Багда́наў — касцяной справы майстар XVII стагоддзя. Нарадзіўся на Беларусі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў вывезены ў Маскву.
Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля ў арцелі мастацкай апрацоўкі косці. У лютым 1661 года разам з майстрамі Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам і Данілам Грыгор’евымі са слановай косці зрабіў шахматы. У 1680 годзе асабіста вытачыў 2 камплекты шахмат са слановай косці для цара: у адным фігуры людзей з бердышамі і стрэльбамі выкананыя ў тэхніцы разьбы па косці, у другім фігуры гладкія, точаныя.
Літаратура
Катэгорыя:Разьбяры Беларусі Катэгорыя:Разьбяры Расіі