Акруга Андраскогін () — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аберн, самы вялікі горад — Льюістан.

Раннімі жыхарамі рэгіёна былі індзейцы абенакі. Акруга Андраскогін была заснавана 18 сакавіка 1854 і названа ў гонар народу андраскогін (адна з груп абенакі). Вытворчасць у гарадах-суседзях Льюістане і Аберне, якія разам складаюць другі па велічыні метрапалітанскі арэал у штаце, развілася ў канцы XIX стагоддзя разам з тэкстыльнай і абутковай прамысловасцю.

Геаграфія Плошча акругі складае км², з іх км² (94 %) — суша, а 80 км² (6 %) — вада. Яе рэльеф уключае нізіны на поўдні і пагорыстыя ўзвышшы на поўначы. З поўначы на поўдзень працякае рака Андраскогін. Вадаспад Льюістан аддзяляе Аберн, цэнтр акругі, на захадзе ад Льюістана на ўсходзе.

Суседнія акругі

Кенэбек — паўночны ўсход Сагадахок — паўднёвы ўсход Франклін — поўнач Камберленд — поўдзень Оксфард — захад

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Андраскогін жылі чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 40,8 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 21,7 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 61,7 % — ад 18 да 65 гадоў і 17,6 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 86,9 %, афраамерыканцы — 5,9 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,8 %. 5,2 % насельніцтва — лацінаамерыканцы.

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў $, на хатнюю гаспадарку — у $. 15,9 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 24,7 % маюць вышэйшую адукацыю. 67,4 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,0 % — самазанятыя работнікі, 12,8 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 10,9 % — дзяржаўныя служачыя, 5,9 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы. Жыхары акругі занятыя ў прамысловасці (абутковая, тэкстыльная, хлебабулачная і гумавая прамысловасць), сельскай гаспадарцы (птушка, яблыкі, кукуруза і буйная рагатая жывёла), а таксама ў сферы аховы здароўя.

Галерэя

Катэгорыя:Акругі Мэна