Вызваленне працы () — першая марксісцкая група ў Расійскай імперыі. Група была заснавана ў 1883 годзе былымі народнікамі Георгіем Пляханавым, Васілём Ігнатавым, Верай Засуліч, Львом Дзейчам і Паўлам Аксельродам на эміграцыі ў Жэневе. У 1884 годзе групу пакінулі Дзейч (у сувязі з арыштам і высылкай у Сібір) і Ігнатаў (у сувязі са смерцю). У 1888 годзе ў групу быў прыняты Сяргей Інгерман, які браў удзел у дзейнасці групы да 1891 года.
Група выдавала першыя рускія пераклады шматлікіх твораў Карла Маркса і распаўсюджвала іх. «Вызваленне працы» стала галоўным супернікам народнікаў на левым крыле палітыкі ў Расійскай імперыі. Таксама група ў значнай меры паўплывала на фармаванне іншага расійскага марксісцкага аб’'яднання - Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Леніна.
«Вызваленне працы» аб’явіла аб сваім роспуску на II з’ездзе РСДРП, у жніўні 1903 года.
Літаратура Группа «Освобождение труда» // Историко-революционный сборник. М., 1924. Т. 2 Группа «Освобождение труда» и общественно-политическая борьба в России. М., 1984; Группа «Освобождение труда» и распространение марксизма в России. Перм, 1986;
Спасылкі Праграма групы «Вызваленне працы» на marxists.org
Катэгорыя:Палітыка Расійскай імперыі Катэгорыя:Арганізацыі Расійскай імперыі