Пратэсты ў Манголіі пачаліся 3 снежня 2022 года з-за карупцыйнага скандалуПротестующие в столице Монголии ворвались в Дворец Правительства. Удзельнікі акцыі, што сабраліся ў цэнтры Улан-Батара, запатрабавалі пакараць людзей, якія скралі адпраўлены на экспарт у Кітай вугаль на 12 мільярдаў долараў. Нечакана яны пайшлі на штурм Протестующие в столице Монголии ворвались в здание правительства. Сілавікам удалося адбіць першы націск, але дэманстранты адмовіліся разыходзіцца. Пазней пратэстоўцы былі разагнаны Полиция разогнала протестующих в столице Монголии.
Перадгісторыя Мясцовыя СМІ паведамілі, што прычынай грамадзянскай незадаволенасці стала дачыненне многіх палітыкаў да крадзяжу экспартнага вугалю. Паводле неафіцыйных даных, з Манголіі выкрадзена каля 6,5 мільёнаў тон вугалю. Таксама адзначаецца, што ў Кітаі пакаралі смерцю датычных да аферы і даслалі спіс з імёнамі мангольскіх чыноўнікаў, заўважаных у гэтай справе. Пратэстоўцы запатрабавалі назваць іх. Міністр юстыцыі і ўнутраных спраў краіны Хішгегійн Нямбаатар паведаміў, што ўрад па дыпламатычных каналах звярнуўся да пекінскіх уладаў з просьбай аб супрацоўніцтве з кітайскай пракуратурай, якая расследавала крадзяж вугалю.
Манголія экспартуе ў Кітай да 86% сваіх тавараў, прычым больш за палову гэтага аб’ёму прыпадае на вугаль. Кошт экспарту вугалю падскочыў да 4,5 мільярдаў долараў за першыя 9 месяцаў 2022 года.
Пратэсты 4 снежня Пратэстоўцы сабраліся ля ўрадавага палаца Улан-Батара і запатрабавалі назваць імёны чыноўнікаў, якія, як сцвярджаецца, прысвоілі 44 трыльёны мангольскіх тугрыкаў ад экспарту вугалю за апошнія два гады. Некалькі пратэстоўцаў трымалі нацыянальныя сцягі і плакаты «хопіць рабаваць народ», «хопіць есці, думаючы пра маю будучыню».
У трэцім па велічыні мангольскім горадзе Дархане таксама запатрабавалі назваць імёны выкрадальнікаў вугалю і канфіскаваць іх маёмасць. Пратэстоўцы прайшлі маршам па вуліцах, скандуючы лозунгі.
5 снежня Пратэстоўцы паспрабавалі ўварвацца ў Палац ўрада ў Улан-Батары. На былі спалены калядныя елкі, а мітынгоўцы ненадоўга перакрылі галоўны бульвар сталіцы, праспект Мір. Яны таксама рушылі ў бок рэзідэнцыі прэм’ер-міністра, але дарогу да яе перакрыла паліцыя.
Улады Манголіі заявілі, што стварылі рабочую групу для дыялогу з пратэстоўцамі. Паведамлялася, што ўрад тройчы абмеркаваў сітуацыю і ўвёў «асаблівы рэжым» у дачыненні да дзяржаўнай вугальнай кампаніі «». Міністр эканамічнага развіцця назваў 5 былых яе дырэктараў падазраванымі ў крадзяжы вугалю.
6 снежня У сталіцы аднавілася пратэстная акцыя. Паводле ацэнак мясцовых СМІ, у цэнтры горада сабраліся прыблізна 200 маніфестантаў.
7 снежня Прэм’ер-міністр сустрэўся з пратэстоўцамі, каб паспрабаваць супакоіць грамадскі гнеў з нагоды карупцыі. Ён паабяцаў вырашыць праблему крадзяжу вугалю «раз і назаўжды»Mongolian PM Vows to End Coal Theft Amid Loud Protests Rival Times, December 7, 2022Mongolian PM Meets With Protesters Over Millions in Missing Coal Bloomberg, December 7, 2022.
Спікер парламента абвясціў аб стварэнні рабочай групы для расследавання карупцыі ў вугальнай прамысловасці. Пастаянная камісія парламента па эканоміцы ўхваліла прапанову аб правядзенні грамадскіх слуханняўГ.Занданшатар: “Нүүрсний хулгай”-н хэргийг ард түмний хяналт дор ил тод, үнэн зөвөөр шийдвэрлэх үйл явцад УИХ бүх талын дэмжлэг үзүүлэн ажиллана Time.mn, December 8, 2022 (in Mongolian).
8 снежня Міністр унутраных спраў Хішгегійн Нямбаатар абвясціў аб арышце некалькіх падазраваных у крадзяжы вугалюFirst suspects in coal theft arrested in Mongolia TASS, 8 DEC 2022. .
13 снежня Паведамлялася, што некалькі сотняў пратэстоўцаў па-ранейшаму збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада, каб настойваць на рэформах і дзеяннях урада. Міністр юстыцыі і ўнутраных спраў абвясціў аб плане апублікавання існай інфармацыі па «Эрдэнэс Таванталгой»: былі раскрыты звесткі аб уладальніках 25 000 грузавікоў, якія ўдзельнічалі ў перавозцы вугалю. Улады краіны таксама планавалі прызначыць вядучага міжнароднага аўдытара для праверкі фінансаў кампанііMongolia to Take Mining Firm Public After Protests Over Graft Dec. 13, 2022, .
Ахвяры У выніку цісканіны падчас штурму Палаца ўрада пацярпелі чацвёра сілавікоў і двое пратэстоўцаў.
Рэакцыя Пасольства ЗША заклікала суайчыннікаў пазбягаць дэманстрацый і месцаў масавага збору людзей. Прадстаўніца Мао Нін заявіла з нагоды карупцыйнага інцыдэнту наступнае: «Як дружалюбны сусед, Кітай верыць, што ўрад Манголіі належным чынам расследуе інцыдэнт і ўрэгулюе яго. Калі Манголія звернецца з такой просьбай, кампетэнтныя органы Кітая акажуць неабходную дапамогу ў адпаведнасці з адпаведнымі законамі і статутамі».
Гл. таксама Пратэсты ў Манголіі (2025)
Катэгорыя:Гісторыя Манголіі Катэгорыя:Пратэсты 2022 года Катэгорыя:Снежань 2022 года