Ежы Скалімоўскі (; нар. , ) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Суаўтар сцэнарыя фільма Рамана Паланскага «Нож у вадзе».
Біяграфія Бацька, Станіслаў Скалімоўскі, быў архітэктарам. У дзяцінстве Ежы перажыў жахі Другой сусветнай вайны і пакаранне смерцю бацькі, удзельніка польскага супраціўлення. Пасля вайны маці Ежы стала аташэ па культуры ў Празе. У гімназіі Ежы вучыўся разам з Мілашам Форманам, Вацлавам Гавелам і Іванам Пасерам.
Вывучаў польскую філалогію і этнаграфію ў Варшаўскім універсітэце. У 1963 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт .
З пачатку 1960-х гадоў зняў больш за дваццаць фільмаў, як у Польшчы («», «», «»), так і ў іншых краінах (у 1969 годзе пакінуў Польшчу) — Бельгіі («»), Вялікабрытаніі («»), ЗША («»).
Вярнуўся ў Польшчу праз шмат гадоў, у 1991 годзе, для здымак фільма паводле рамана Вітальда Гамбровіча «Фердыдурка». Пасля правалу фільма прысвяціў сябе жывапісу і доўга не здымаў. У 2008 годзе зняў у Польшчы «». Наступная карціна, «» (2010), мела вялізны поспех, атрымаўшы дзве ўзнагароды на 67-м Венецыянскім кінафестывалі: Спецыяльны прыз журы і Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю ().
Здымаўся як акцёр, у тым ліку ў сваіх фільмах («»), а таксама ў кінастужках сваіх калегаў па рэжысёрскім цэху Анджэя Вайды («»), Мікі Каўрысмякі («»), Ціма Бёртана («»), у Дэвіда Кроненберга ва «» і «Мсціўцах» Джоса Уідана.
Апублікаваў некалькі зборнікаў вершаў, пісаў таксама тэатральныя п’есы.
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была актрыса . Другой жонкай была (1941—2014), таксама актрыса, ад якой у яго нарадзілася двое сыноў: Міхал і Юзаф. Юзаф памёр у Індыі ў 2012 годзе. Яго смерць натхніла Скалімоўскага на стварэнне фільма «».
Выбраная фільмаграфія 1965: «» 1965: «» 1966: «» 1967: «» 1970: «» 1985: «» 1989: «» 2008: «» 2010: «» 2015: «» 2022: «Іа»
Крыніцы
Спасылкі Ежы Скалімоўскі на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Кінарэжысёры Польшчы Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Польшчы Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Польшчы Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі Катэгорыя:Лаўрэаты Берлінскага кінафестывалю Катэгорыя:Лаўрэаты Канскага кінафестывалю Катэгорыя:Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі» Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы