Павел Кузьміч Дзюба́йла (, в. Кукарава, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982).

Скончыў у 1954 годзе БДУ. Настаўнічаў, з 1960 года ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950 года.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна.

Навуковая дзейнасць Даследаваў сучасную беларускую літаратуру, асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).

Творы Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964; Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973; Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978; У вялікай дарозе. Мн., 1981; Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982; Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986; У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987; Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд: Кн. для настаўніка. Мн., 1990.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Таіса Грамадчанка. Аўтарытэт даследчыка // Партал выдавецкага дома «Звязда»

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі