Ніжне-Волжскі край () — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 21 мая 1928 года па 10 студзеня 1934 года (з 21.05.1928 па 11.06.1928 пад назвай Ніжне-Волжская вобласць).
Гісторыя 21 мая 1928 года з Астраханскай, Саратаўскай, Сталінградскай губерняў, Калмыцкай аўтаномнай вобласці і часткі Пугачоўскага павета Самарскай губерні была створана Ніжне-Волжская вобласцьПостановление ВЦИК и СНК РСФСР от 21.05.1928 «Об образовании Нижне-Волжской области».
11 чэрвеня 1928 года яна была перайменавана ў Ніжне-Волжскі крайПостановление ВЦИК и СНК РСФСР от 11.06.1928 «О переименовании Нижне-Волжской области в Нижне-Волжский край». Адміністрацыйным цэнтрам края з 1928 па 1932 год з’яўляўся Саратаў, з 10 студзеня 1932 па 1934 — Сталінград.
28 чэрвеня 1928 года ў склад Ніжне-Волжскага края ўключана АССР Немцаў ПаволжаПостановление Президиума ВЦИК от 28.06.1928 «О вхождении АССР Немцев Поволжья в состав Нижне-Волжского края».
23 ліпеня 1928 года пастановай УЦВК зацверджана адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура, якая ўключала ў сябе 8 акруг, 76 раёнаў (без уліку раёнаў АССР Немцаў Паволжа, Калмыцкай аўтаномнай вобласці) і чатыры гарады, непасрэдна падпарадкаваныя крайвыканкаму: Саратаў, Сталінград, Вольск і Астрахань:
Назва Цэнтр Астраханская акруга Астрахань Балашоўская акруга Балашоў Вольская акруга Вольск Камышынская акруга Камышын Пугачоўская акруга Пугачоў Саратаўская акруга1 ліпеня 1929 года Саратаўская акруга была перайменавана ў Аткарскую, а яе цэнтр перанесены ў Аткарск. Гл.: . Саратаў Сталінградская акруга Сталінград Хапёрская акруга Урупінск АССР Немцаў Паволжа Энгельс Калмыцкая аўтаномная вобласць Эліста
Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 23 ліпеня 1930 года акругі былі скасаваны на ўсёй тэрыторыі СССР — край стаў падзяляцца на раёны.
1 красавіка 1932 года УЦВК пастанавіў «пералічыць па Ніжне-волжскім краі Ягадна-палянскі раён у існых граніцах у склад АССР Немцаў Паволжа».
10 студзеня 1934 года Ніжне-Волжскі край быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краіПостановление ВЦИК от 10.01.1934 «О разделении Нижневолжского края на Саратовский край с центром в г. Саратове и Сталинградский край с центром в г. Сталинграде».
Геаграфія У 1932 годзе Ніжне-Волжскі край на поўначы межаваў са Сярэдняволжскім краем, на захадзе — з Паўночна-Каўказскім краем і Цэнтральна-Чарназёмнай вобласцю, на ўсходзе — з Казахскай АССР, на поўдні — з Дагестанскай АССР.
Агульная плошча тэрыторыі края складала больш 333,9 тыс. км2 (паводле даных 1930 года). Насельніцтва складала 5,7 млн чалавек (паводле даных 1932 года).
Крыніцы
Спасылкі