Браты міласэрнасці Святога Роха або ро́хіты ці рахі́ты (; ; ) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Заснавана ў 1705 годзе францішканскім тэрцыярыем Янам Яраловічам у Вільні ў імя Святога Роха.

Кангрэгацыя стваралася на дыяцэзальным праве і магла дзейнічаць на абмежаванай тэрыторыі, то бок ад пачатку ў межах Віленскага біскупства.

Браты трымалі прымітыўныя шпіталі і прытулкі для хворых і інвалідаў у Вільні (1708—1799), Кестайцах (1738—1842), Ворнях (1743—1842), Коўне (1750—1824) і Менску (1752—1821)Jakulis (2010), p. 95. Невядома ці мелі браты медыцынскую адукацыю, яны наймалі фельчараў, урачоў і хірургаў, у тым ліку медсясцёр, каб даглядаць пацыентакJakulis (2010), p. 75. Значная колькасць хворых у Вільні і Коўне мела венерычныя захворванні, іншыя каталіцкія шпіталі адмаўляліся лячыць такіх хворыхJakulis (2010), p. 77. Браты таксама давалі прытулак цяжарным жанчынам і іх кінутым дзецямJakulis (2010), pp. 77-78. Іншыя пацыенты звярталіся па дапамогу пры траўмах, сухотах, рэўматызме, артрытах і іншым. У Кестайцах, Ворнях і Менску шпіталі на праўдзе былі прытулкамі, дзе людзі з фізічнымі і разумовымі хваробамі маглі жыць пажыццёва.

Кангрэгацыя ніколі не была шматлікай. У кожны момант у Вільні і Ворнях было каля 8 братоў, у іншых месцах — каля 5 братоўJakulis (2010), p. 70. Скасавана ў 1842 годзе, падчас рэпрэсій за паўстанне 1830—1831 гадоў, калі ўлады Расійскай імперыі канфіскавалі землі рохітаў, крыніцу іх даходаў. Падобнымі кангрэгацыямі ў Вялікім Княстве Літоўскім былі браты шпітальеры Святога Яна Божага (баніфратры) і сёстры міласэрнасці (шарыткі)Jakulis (2010), p. 59.

Гісторыя

У Вільні Кангрэгацыю заснаваў Ян Яраловіч з Янішак, які прадаў сваю спадчыну і заснаваў каля віленскіх замкаў новы касцёл і шпіталь. Праз фінансавыя цяжкасці будынкі былі невялікія і бедныяJakulis (2010), p. 72. Новая таварыства неўзабаве сутыкнулася з вялікай эпідэміяй чумы 1710 года і праславілася самаадданасцюJakulis (2013). Браты збіралі памерлых і везлі іх у Сніпішкі для пахаванняJakulis (2010), pp. 73-74. Усе браты загінулі падчас чумыJakulis (2010), p. 74. Непасрэдным кіраўніком кангрэгацыі ў 1713 годзе стаў віленскі біскуп Канстанцін Казімір БжастоўскіJakulis (2010), p. 62. Ён перайменаваў і рэарганізаваў таварыства. Браты прынялі традыцыйныя зарокі цнатлівасці, беднасці і паслушэнстваJakulis (2010), p. 70. Бжастоўскі дадаў зарок клопату пра хворых. Браты павінны былі насіць габіт попельнага колеру, чорны плашч і капялюш. На левым рукаве абавязкова была выява чэрапа — memento mori. Кангрэгацыя мела свой статут, пацверджаны біскупам у 1726 і 1743 гадахJakulis (2010), p. 64.

У 1715 годзе братам перадалі невялікі касцёл святога Стэфана і шпіталь Святога Лазара каля сучаснага вільнюскага чыгуначнага вакзалаJakulis (2010), p. 62. Царква і шпіталь былі ў благім стане і патрабавалі капітальнага рамонтуJakulis (2010), p. 73. Браты таксама заснавалі ў Вільні чатыры або пяць лазарэтаўJakulis (2010), p. 72. Паводле інвентароў візітаў за 1788 і 1797 гадах, у Вільні рохіты мелі адпаведна 68 і 63 хворыхJakulis (2010), p. 76. У справаздачы 1786 года таксама адзначалася, што праз благія ўмовы кангрэгацыя не павінна прымаць у Вільні больш за 40 пацыентаў адначасова. У справаздачы 1790 года наракалася, што замест дапамогі бедным у шпіталі ў Вільні будуць прымаць толькі тых, хто мае сувязі (напрыклад, слуг заможных месцічаў). Вядомы выпадкі, калі пацыентам даводзілася плаціць за лячэннеJakulis (2010), p. 78.

У 1797 годзе спецыяльная гарадская камісія вырашыла заснаваць у Вільні галоўны шпіталь. Было вызначана, што касцёл Святых Піліпа і Якуба найбольш прыдатнае месца для размяшчэння 200 бедных і 50 хворыхJakulis (2010), p. 90. Меншыя шпіталі будуць аб’яднаны ў гэты новы шпіталь, а потым ліквідаваны. Невядома, што было з братамі пасля закрыцця іх шпіталя ў ВільніJakulis (2010), p. 91.

Па-за Вільню пачаў распаўсюджвацца ў 1738 годзе.

У Кестайцах У 1738 годзе ў Кестайцах Жамойцкага біскупства заснаваны касцёл, кляштар і шпіталь. Фундацыя была значная — 18 валок зямлі, лес, пашы, 2,5 возеры. Фундацыю пацвердзіў кароль Аўгуст III СаксонскіJakulis (2010), p. 85. Першы касцёл згарэў у 1808 годзе, але ў 1820 годзе яго адбудавалі. Шпіталь быў разлічаны на 24 чалавекі (12 мужчын і 12 жанчын). Напэўна, ён дзейнічаў не як шпіталь, а як прытулак для псіхічнахворых (у інвентарных кнігах не згадваюцца выдаткі на лекі і лекараў)Jakulis (2010), p. 86. Калі ў 1842 годзе ўлады Расійскай імперыі канфіскавалі землі гэтага таварыства, шпіталь быў ператвораны ў дом састарэлых святароў. Апошнія жыхары былі пераведзены ў кляштар бернадзінцаў у Крэтынзе ў 1866 годзеJakulis (2010), p. 93.

У Ворнях Жамойцкі біскуп Антоні Дамінік Тышкевіч у 1743 годзе заснаваў таварыства ў Ворнях, тагачаснай сядзібе біскупстваJakulis (2010), p. 86. Браты занялі існы шпіталь каля сабора Святых Пятра і Паўла і перабудавалі яго да 1748 годаJakulis (2010), p. 87. Браты апекавалі не толькі хворых, але і састарэлых святароў-пенсіянераў. У 1752 годзе кангрэгацыя ў Жамойцкім біскупстве стала падпарадкоўвацца жамойцкаму біскупу, а не віленскаму. Такім чынам, у пэўным сэнсе, з’явілася дзве галіны кангрэгацыіJakulis (2010), p. 65. У 1782 годзе браты выехалі з цэнтра мястэчка, бо новы біскуп Ян Стэфан Гедройц не ўхваляў бадзяння псіхічнахворых каля катэдрыJakulis (2010), p. 88. У 1827 і 1828 гадах у шпіталі было адпаведна 68 і 56 пацыентаў. Большасць з іх мелі цяжкія фізічныя і разумовыя праблемыJakulis (2010), p. 89. Кангрэгацыя спыніла дзейнасць у 1842 годзе пасля канфіскацыі расійскімі ўладамі яго землеўладанняJakulis (2010), p. 92.

У Коўне У 1750 годзе дэкан з Вендзягалы заснаваў у Коўне для рохітаў кляштар і шпіталь пры касцёле Святой Гертруды. Браты дапамагалі ў рамонце касцёла ў 1785—1795 гадахJakulis (2010), p. 80. У 1797 годзе браты апекавалі 48 хворых (30 мужчын, 18 жанчын). З іх 14 павінны былі застацца ў шпіталі пажыццёва праз цяжкія фізічныя і разумовыя праблемыJakulis (2010), p. 82. Пасля вайны 1812 года касцёл быў спустошаны, але захаваўся, але іншыя будынкі згарэлі цалкамJakulis (2010), p. 80. Не маючы фінансавых сродкаў, таварыства не здолела аднавіцца. Інвентар 1823 года паказвае, што браты, іх пацыенты і падкідышы (агулам 70-90 чалавек) былі ўціснуты ў двухпакаёвы будынак. Такія благія ўмовы спрыялі эпідэміям. Новыя браты не далучаліся да кангрэгацыі, а тры браты, якія засталіся, старэлі. У 1824 годзе гэтым шпіталь быў перададзены сёстрам міласэрнасціJakulis (2010), p. 92.

У Менску У 1752 годзе ў Менску святаром заснавана для брацтва кляштар і касцёл Святой Веранікі. У 1763 годзе быў заснаваны лазарэт для жанчынJakulis (2010), p. 83. Пасля ўтварэння ў 1798 годзе Мінскага біскупства таварыства ў Мінску перайшло ў падпарадкаванне мінскага біскупаJakulis (2010), p. 66. Рэвізія 1820 года выявіла шпіталь у жаласным стане. Ён не лячыў мужчын, клапаціўся толькі пра бедных і інвалідаў жанчын. Не хапала такіх асноўных рэчаў, як харчаванне і чысціня. Акрамя таго, з 1819 годзе брацтву была даручана апека над некалькімі дзясяткамі арыштаваных жанчын. Інспектар прыйшоў да высновы, што шпіталь прыносіць больш шкоды, чым карысці. У 1821 годзе шпіталь ліквідаваны, уся карысная маёмасць перададзена братам шпітальерам Святога Яна БожагаJakulis (2010), pp. 91-92.

Літаратура

Катэгорыя:Каталіцтва ў Літве Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі Катэгорыя:Каталіцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі